Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-09-29T14:53:45+0300 2020-10-01T14:23:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 29 верасня:

Каментар эксперта: Разам з праваабаронцам Вясны Валянцінам Стэфановічам прааналізуем дзейсную сітуацыю ў Беларусі: нечаканая інаўгурацыя Лукашэнкі, а таксама крымінальны пераслед — ад пачатку выбарчай кампаніі ў краіне заведзена не менш за 230 крымінальных справаў, але сярод іх — ніводнай у дачыненні да сілавікоў.

Асоба: Адправімся ў суд горада Жодзіна і пачуем гісторыі людзей, якіх судзілі ў адзін дзень — 24 верасня.

Каментар: Што зараз з прававой сістэмай у Беларусі: людзей наўпрост на вуліцах выкрадаюць сілавікі, а суды “з’яўляюцца падзельнікамі” — свае думкі выкажуць праваабаронцы “Вясны” Уладзімір Хільмановіч з Гродна і Уладзімір Вялічкін з Брэста.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта HURMA.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства