Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай прад'яўленае абвінавачванне

2020 2020-09-25T19:08:54+0300 2020-09-25T19:57:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rabkova-marfa-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

Увечары 25 верасня правабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай было прад'яўленае абвінавачванне, верагодна, па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса - Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці. Яна застаецца па вартай у СІЗА №1 г. Мінска.

З адваката Марфы Рабковай узята падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў справы. 

Нагадаем, каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова была затрыманая разам з мужам Вадзімам Жаромскім вечарам 17 верасня і дастаўленая ў ГУБАЗіК. Пазней у іх кватэры адбыўся ператрус, падчас якога была канфіскаваная камп'ютарная тэхніка, тэлефоны, грошы. 

Днём 18 верасня стала вядома, што Марфа знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна, пазней яна была переведзеная ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага ў Мінску.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, Front Line Defenders, Amnesty International і беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі ў падтрымку Марфы Рабковай і з патрабаваннем да ўладаў аб неадкладным яе вызваленні. Яе прызналі палітзняволенай і вязнем сумлення. 

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю за вызваленне праваабаронцы Марфы Рабковай

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю, патрабуючы ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення актывісткі ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства