Віцебскія міліцыянты спрабавалі патрапіць у кватэру Севярынцаў

2020 2020-09-25T09:02:13+0300 2020-09-25T09:02:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sieviarynets-kastus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Севярынец. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Канстанцін Севярынец. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Супрацоўнікі аддзела міліцыі Першамайскага раёна Віцебска сказалі, што ім трэба агледзець лоджыю ў кватэры, але бацькі вядомага палітыка Паўла Севярынца не пусцілі нязваных гасцей без санкцыі пракурора.

Як піша Беларускае Радыё Рацыя, гаспадар кватэры Канстанцін Севярынец не выключае, што такі візіт мог бы мець непрыемныя наступствы:

– Кажу, ці ў вас пастанова пракурора ёсць? Няма? Дык чаго вы хочаце, хлопцы! Паглядзець? Падкінеце мне тут наркотыкі ці патроны, а потым ператрус – і знойдзеце? 

Таццяна і Кастусь Севярынцы жывуць на 8-м паверсе ў шматкватэрным доме на праспекце Будаўнікоў. Па версіі міліцыянтаў, 30-га жніўня на гаўбцы сваёй кватэры сямейная пара разам з актывісткай і блогеркай Аленай Янушкоўскай правялі несанкцыянаваны пікет – віталі бел-чырвона-белым сцягам калону ўдзельнікаў акцыі салідарнасці. 1-га верасня спадарыню Янушкоўскую ўжо аштрафавалі за гэты ўчынак. А вось Таццяну і Кастуся Севярынцаў яшчэ не асудзілі – працэс, прызначаны на 9 верасня, перанеслі на няпэўны тэрмін.

Таццяну і Канстанціна Севярынцаў днямі выклікалі ў пракуратуру, каб абвясціць афіцыйнае папярэджанне пра незаконнасць несанкцыянаваных масавых акцый.  Яны абодва адмовіліся падпісваць гэты дакумент, а на лоджыі ў іхнай кватэры і цяпер лунае бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства