viasna on patreon

Заява аб спыненні ціску на Праваабарончы цэнтр "Вясна"

2020 2020-09-22T17:06:56+0300 2020-09-22T17:06:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrhouse.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адукацыйны Дом правоў чалавека ў Чарнігаве (Украіна) працягвае выступаць за дэмакратыю і выказваць супраціў у дачыненні да затрыманняў і гвалту ў Беларусі. 

Мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, вельмі занепакоеныя ціскам на Праваабарончы цэнтр "Вясна" а таксама іншых праваабаронцаў і праваабарончыя арганізацыі з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь. 

Затрыманне 17 верасня 2020 года праваабаронцы, каардынатаркі валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра "Вясна" Марфы Рабковай, а таксама ўсе факты пераследаў праваабаронцаў, журналістаў і грамадзянскіх актывістаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі - затрыманні, крымінальныя і адміністрацыйныя пераследы ў Мінску, Берасці, Светлагорску, Магілёве і іншых гарадах, ператрусы і пагрозы крымінальным пераследам з'яўляюцца сведчаннем паслядоўнай дзяржаўнай палітыкі ціску на грамадзянскую супольнасць з мэтай устанаўлення татальнага кантролю, недапушчэння маніторынгу парушэнняў правоў чалавека і дакументавання злачынстваў уладаў, якія здзяйсняюцца ў апошнія тыдні паўсюдна і з асаблівай жорсткасцю. Дадзеныя дзеянні груба парушаюць шэраг міжнародных пагадненняў, бокам якіх з'яўляецца і Рэспубліка Беларусь, у прыватнасці, "Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах", "Дэкларацыі аб праве і абавязкі асобных асобаў, групаў і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды", "Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па абароне праваабаронцаў"

У жніўні 2020 года беларускія ўлады груба сфальсіфікавалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў, а на пратэсты беларускага грамадства супраць фальсіфікацый адказалі хваляй найжорсткіх рэпрэсій. Падчас падаўлення пратэстных акцый беларускія сілавікі непрапарцыйна ўжывалі сілу да мірных дэманстрантаў, выкарыстоўваючы ўвесь арсенал спецсродкаў і агнястрэльную зброю. Міліцыя і спецслужбы Беларусі практыкавалі масавыя затрыманні, катаванні, гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, гвалтоўныя знікненні і нават, верагодна, бяссудныя пакаранні найбольш актыўных пратэстоўцаў. У ходзе падаўлення мірных пратэстаў сілавікамі рэспублікі былі парушаныя фундаментальныя гуманітарныя прынцыпы: мішэнню станавіліся медыкі і журналісты, якія маюць адпаведныя апазнавальныя знакі, з асаблівай жорсткасцю душыліся студэнцкія і жаночыя пратэсты, зафіксаваныя выпадкі затрымання і катаванняў падлеткаў, для падаўлення пратэстаў выкарыстоўваўся аўтатранспарт медыцынскіх устаноў і камунальных службаў.

Відавочна, што наступнай мішэнню рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які ўзурпаваў уладу ў Рэспубліцы Беларусь, сталі праваабаронцы і праваабарончыя арганізацыі, якія падчас палітычнага крызісу аказваюць дапамогу ахвярам парушэнняў правоў чалавека, займаюцца дакументаваннем злачынстваў рэжыму і перадачай гэтых дадзеных у нацыянальныя, міжнародныя судовыя і квазісудовыя органы. Лукашэнка не хоча, каб свет даведаўся праўду, і таму мае намер прымусіць замаўчаць абаронцаў правоў чалавека. 

Нагадваем, што правы чалавека з'яўляюцца краевугольным камянём еўрапейскай і сусветнай сістэмы калектыўнай бяспекі, а абарона праваабаронцаў з'яўляецца абавязкам як нацыянальных урадаў, так і міжнароднай супольнасці. Гісторыя вучыць нас, што спробы сусветнай супольнасці ігнараваць сістэмныя і масавыя парушэнні правоў чалавека ў любой з краін у выніку прыводзяць да крывавых грамадскіх катаклізмаў. Пасля катастрофы Другой сусветнай вайны быў абвешчаны прынцып, у адпаведнасці з якім пытанні захавання правоў чалавека з'яўляюцца законным інтарэсам усіх краін-удзельніц ААН. У выпадку дапушчэння сістэмных і масавых парушэнняў правоў чалавека ўрадам любой з краін сусветная супольнасць абавязана умяшацца і спыніць злачынства. Прыйшоў час даказаць прыхільнасць гэтаму прынцыпу і спыніць сістэмныя і масавыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Мы, ніжэйпадпісаныя, звяртаемся да ўрадаў сваіх краін і кіруючых органаў Еўрапейскага Саюза з патрабаваннем выказаць прынцыповую палітычную пазіцыю і актыўна дзейнічаць у рамках даступных міжнародных механізмаў у дачыненні да канкрэтных асобаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія маюць дачыненне да масавых рэпрэсій у адосінах да актывістаў мірных пратэстаў. Асобнай рэакцыі заслугоўваюць спробы ўладаў раздушыць беларускую праваабарончую супольнасць. Мы заклікаем да ўзмацнення эканамічных санкцый у дачыненні да ўсіх функцыянераў рэжыму і актыўных выканаўцаў рэпрэсій да выканання патрабаванняў спынення рэпрэсій, правядзення эфектыўных расследаванняў усіх выпадкаў прымянення незаконнага гвалту сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і правядзення паўторных прэзідэнцкіх выбараў у адпаведнасці са стандартамі і пад наглядам АБСЕ. 

Усход SOS

Праваабарончы цэнтр "Поступ"

Асацыяцыя УМДПЛ

УГСПЛ

ХПГ

Free Belarus Center

Дом свабоднай Расіі ў Кіеве

Адукацыйны дом правоў чалавека - Чарнігаў

Крым SOS

ZMINA. Цэнтр правоў людзіні

Громадський холдынг "Група впливу"

БФ "Стабілізейшн суппорт сервісез"

ХОФ "Громадська альтэрнатыва"

DRA Berlin

Цэнтр грамадзянскай асветы "Альменда"

NGO “Centre of United Actions”

CF “Right to protection”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства