Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-09-15T13:45:09+0300 2020-10-01T14:33:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 15 верасня:

Хроніка: Па ўсёй краіне працягваюцца суды і затрыманні. Восьмага верасня на акцыі падтрымкі Марыі Калеснікавай затрыманні ажыццяўлялі нейкія супрацоўнікі ў чорнай ды зялёнай форме (а таксама ў цывільным). Як гэта выглядала з боку, распавядзе відавочца Павел, які нават спрабаваў выклікаць міліцыянтаў на “зялёных чалавечкаў”, якія учынілі хапун. Масавыя затрыманні прайшлі і ў нядзелю, падчас традыцыйнага марша “супраць зняволення палітвязняў і за правядзенне справядлівых выбараў” (як адзначаюць самі пратэстоўцы).

У Бярозе, Пінску ды Глыбокім прайшлі суды над удзельнікамі маршаў салідарнасці, у Віцебску — над студэнтамі ветэрынарнай акадэміі, а ў Верхнядвінску – над чатырма актывістамі, якія дамовіліся аб сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, але замест тых прыйшлі міліцыянты. У Мінску асудзілі на 15 сутак жыхарку “Каскада” – раёна ў сталіцы, дзе вывешваюцца бел-чырвона-белыя сцягі, з-за чаго мясцовыя дзеці ўжо прызвычаіліся да амапаўцаў у сваім двары. Акрамя таго, Мінскі абласны суд прызнаў стачку “Беларуськалія” незаконнай, а на шахцёраў, што страйкуюць, ідзе ціск, адзначае адзін з рабочых прадпрыемства Сяргей Казелька.

Каментар: Мінчук Уладзіслаў Джумайлаў быў затрыманы 11 жніўня, калі ішоў у краму “Суседзі” за півам. Яго маці доўгі час шукала сына і нават хадзіла па бальніцах на апазнанне. А тым часам на Акрэсціна Уладзіслаў атрымаў 20 сутак і зараз намагаецца абскардзіць гэтае рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе. Але прадаставіць відэазапіс свайго незаконнага затрымання каля крамы не атрымалася – запісы захоўваюцца 31-ы дзень, а суд дазволіў зрабіць афіцыйны запыт у “Суседзі” толькі на 32-і дзень…

Асоба: Яшчэ адна гісторыя-сведчанне мінчука, які пацярпеў у выніку дзеянняў сілавікоў 9-13 жніўня — Андрэя Казановіча. Затрымалі яго 10 жніўня, але тады асудзіць не паспелі— яшчэ ў РУУСе Андрэй страціў прытомнасць і быў змешчаны з пераломамі рэбраў і ЧМТ у бальніцу. Тым не менш восьмага верасня судзя Янкоўскі асудзіў Казановіча на 20 базавых велічынь.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Lity Taler.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2018/10/2020-09-15_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства