Суды і затрыманні не спыняюцца ў Беларусі 26 жніўня. Разгон на плошчы Незалежнасці Дапоўнена

2020 2020-08-26T11:20:52+0300 2020-08-27T18:28:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk-zatrymanni-2020-08-24.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне на Плошчы Незалежнасці ў Мінску. Фота: TUT.BY

Затрыманне на Плошчы Незалежнасці ў Мінску. Фота: TUT.BY

У Мінску і іншых гарадах Беларусі 26 жніўня працягваюцца затрыманні ўдзельніках мірных акцый пратэсту, пройдуць суды над затрыманымі напярэдадні грамадзянамі.

Учора ў Мінску адміністрацыйным арыштам быў пакараны Ягор Літвінка за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.  Быў затрыманы 24 жніўня, змешчаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на 7 сутак.

Старшыні страйкавага камітэта Мінскага завода колавых цягачоў Аляксандру Лаўрыновічу далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміў яго адвакат.

- Яго абвінавачваюць паводле часткі 1 і 2 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэта за ўдзел у мітынгу 23 жніўня і за тое, што ён на тэрыторыі завода збіраў подпісы і праводзіў незаконныя сходы, — распавядае адвакат. - Цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Вечарам супрацоўнікі амапу жорстка разагналі удзельнікаў акцыі пратэсту. Частку людзей - каля ста чалавек - гвалтоўна ўтрымлівалі ў Чырвоным касцёле. Праваабаронцам паступае інфармацыя пра затрыманых. Пакуль вядома пра некалькіх пратэстоўцаў.  

Спіс затрыманых на плошчы Незалежнасці:

Антон Уласенка;

Антон Шыбанаў;

Аляксандр Байбак;

Аляксей Супрунюк;

Антон Шаўлікаў;

Андрэй Емяльянаў;

Павел Каваленка;

Арцём Лысакоўскі;

Дзяніс Сачышын;

Глеб Рэут;

Ігнат Кірэеў,  20.12.1988 нараджэння;

Арцём Падрэз;

Андрэй Клінцоў;

Сяргей Шчыценка;

Ігар Хадаровіч;

Раман Мікалаеў,  19.09.1993 г.н.

Андрэй Краснікаў;

Арцём Лява, журналіст Белсату ўвечары здымаў акцыю на Плошчы Незалежнасці. Тэлефон недасяжны.

Аляксандр Балоцін;

Аляксей Лешковіч;

Алег Круталевіч;

Дзмітрый Берновік;

Франкаў Мікалай Уладзіміравіч. На сувязь не выходзіць. Тэлефон недаступны

Паўлюшчык Аляксей Уладзіміравіч, 1982 г. н.

Басюк Ілля Міхайлавіч;

Хранкоў Андрэй Аляксеевіч 1970 г.н. учора выйшаў вечарам на мітынг не вярнуўся.

Дзмітрый Лавіцкі;

Антон Аўсіевіч;

Максім Фукала;

Арцём Ліпаўка;

Дзмітрый Жамойдзік;

Віктар Багін.

Паведамляецца, што большасць затрыманых даставілі ў РУУС Савецкага раёна Мінска, частку ў РУУС Кастрычніцкага раёна.

На некаторы час у Мінску блакаваўся інтэрнэт на загад уладаў.

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання журналіста Арцёма Лявы. Пасля асвятлення акцыі на плошчы Незалежнасці журналіст дайшоў да сваёй машыны на вуліцы Камсамольскай. Праз некалькі хвілін машыну заблакаваў мікрааўтобус сілавікоў. Арцёма затрымалі, разам з машынай даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Рыліся ў машыне, залезлі ў тэлефон. Усю ноч Арцёма пратрымалі ў міліцыі, родным адмаўляліся паведаміць, што журналіст там. А 7 раніцы Арцёма вызвалілі без складання пратаколаў.

Суд Першамайскага раёна Мінска

Затрыманыя 25 жніўня  каля плошчы Незалежнасці ў Мінску Іван Цуранаў і Аляксей Сарычаў атрымалі 8 і 10 сутак арышту адпаведна. 

Суд Маскоўскага раёна Мінска

Справу Г. Валчэцкага разглядае суддзя Т. Мотыль. Суд па скайпу. 25 жніўня прымаў удзел у несанкцыянаваным мітынгу ў Мінску (арт 23.34 КаАП). Віну прызнае. Пастанова – 8 сутак арышту.

Таксама у гэтым судзя разглядаюцца адміністрацыйныя справы Ігара Сінкаўца, Георгія Пяшчанскага, А. Ісачанка, Я. Кожыча і А. Бродскага.

Справу Георгія Пяшчанскага, іераманаха мужчынскага Спаса-Праабражэнскага манастыра, разглядаў суддзя С. Кацэр. У 17:00 Пяшчанскі выехаў з кляштара, у 19: 00 зайшоў у фірму па продажы квіткоў, пайшоў чакаць аўтобус, які павінен прыйсці ў 22:00. Прыйшоў да аўтобуса ў 21: 50. У аўтобус заскочыў хлопцы і схапілі яго. Прывезлі ў Маскоўскі РУУС. Пастанова - 7 сутак арышту.

Суддзя Малашэнка разглядала справу Яна Кожыча. Пастанова -  9 сутак арышту.

Суд Савецкага раёна Мінска

Прызначаны разгляд справы Ігара Абрубава, затрыманага ў Мінску 25 жніўня.

Салігорск

У Салігорску раніцай 26 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу БХК Леаніда Мархотку. Людзі ў цывільным чакалі яго на вуліцы, схапілі, пасадзілі ў аўтамабіль і звезлі ў невядомым накірунку. Стала вядома, што на Мархотку склалі пратакол за нібыта парушэнне парадку правядзення мітынгу (арт. 23.34 ч. 1) і адпусцілі да суда. Суд адбудзецца сёння ў 14:15. Пасяджэнне адкрытае, усе жадаючыя могуць яго наведаць і падтрымаць Леаніда. Па словах Мархоткі пры затрыманні міліцыя паводзіла сябе вельмі карэктна. Пастанова - штраф 25 базавых велічынь.

Салігорскага актывіста Ўладзімера Шылу затрымалі і накіравалі «даседжваць 17 сутак». Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку ягоны сын Іван Шыла.

Уладзімер Шыла быў назіральнікам на прэзыдэнцкіх выбарах на 22-м участку Салігорскай акругі. 9 жніўня яго затрымалі і зьбілі. Ён быў асуджаны, але пазьней вызвалены.

Гародня

У Горадні за ўдел у «незаконным масавым мерапрыемстве» 26 жніўня асуджаны да выплаты штрафу ў памеры 135 рублёў сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін. Ягоныя калегі Дзьмітрый Садоўскі і Леанід Дзіскавец аштрафаваныя на 270 рублёў кожны, Васіль Кананчук на 675 рублёў, паведамляе Радыё Свабода.

Грамадскага актывіста, сябра БХД Сяргея Верамеенку выклікалі на допыт у якасці сведкі ў мясцовае упраўленне Следчага камітэта для "правядзення следчых і працэсуальных дзеянняў".

Як стала вядома Hrodna.life 25 і 26 жніўня ў праваахоўныя органы ў якасці сведак выклікалі некалькі чалавек: Сяргей Верамеенка, у краме якога 25 жніўня быў ператрус; Уладзімір Пруднікаў, Дзяніс Швыркін, Ульяна Ляскевіч, Дзмітрый Бандарчук, Ежы Грыгенча, а таксама журналісты Аляксей Кайрыс, Ігар Ремзік і Сяргей Людкевіч. 27 жніўня з’явіцца ў Следчы камітэт павінен таксама Сяргей Вялічка.

Справа заведзена паводле артыкула 342 КК Беларусі — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Яго расследуе Следчы камітэт па Гродзенскай вобласці.

Брэст

У Берасці побач з Плошчай прыкладна ў 19.20 быў затрыманы Глеб Міхальчук, зараз знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста. Таксама затрыманы на пл. Леніна Ботух Дзмітрый Вячаслававіч паміж 19: 00 і 20: 00.

Віцебск

Сёння ў Віцебску ў раёне гадзіны дня на праспекце Будаўнікоў былі гвалтоўна  затрыманыя трое ўдзельнікаў  Ланцугу салідарнасці. Аднаго з іх клічуць Андрэй Вячаслававіч Дробышаў. Прозвішчы яшчэ двух – невядомыя.

Масты

Сёння каля 9 ранку ў Мастах у кватэру Віктара Царыкевіча прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі міліцыі, пасля чаго яго забралі ў мясцовы РАУС.

Жодзіна

У Жодзінскім гарадскім судзе разглядаецца адміністрацыйная справа ўдзельніка акцыі пратэсту Андрэя Грабко.

У другой палове дня ў Жодзіна затрымалі Дзмітрыя і Юлію Крупу (муж і жонка).

Баранавічы

У доме Тамары Патоцкай (давераная асоба Святланы Ціханоўскай) зараз праводзіцца ператрус, паведамляе яе муж. Сама Тамара адсутнічае ў дачыненні да яе суддзя выносіла прывод у міліцыю ў рамках арт.17.1 КаАП.

Добруш

Тут сёння быў затрыманы ўдзельнік учрашняй акцыі пратэсту Станіслаў Мазачаў. Яго даставілі ў мясцовы РАУС, верагодна для складання пратаколу. 

У Ваўкавыску затрыманы Аляксандр Навасад. Падстава - удзел учора ў мітынгу.

Бяроза

Бярозаўскія міліцыянты склалі сёння пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт 23. 34 КаАП РБ на журналістку Тамару Шчапёткіну, зрабіўшы яе арганізатарам і ўдзельніцай Марша ў памяць закатаваных, які адбыўся ў Бярозе 23 жніўня. Пра пратакол журналістка даведалася, калі ішла па горадзе, дзе яе дагналі міліцыянты і прапанавалі падпісаць пратакол.

Магілёў

У Магілёве затрыманыя Павел Мільянцоў і Віталь Мякшынаў. Абодва былі незалежнымі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах. Іх забраў участковы нібыта па скарзе жыхароў. Імаверна, Паўла і Віталя даставілі ў Ленінскі РАУС.

Гомель

26 жніўня тут судзілі актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых, якога затрымалі напярэдадні. Суд пастанавіў пакараць яго за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве  штрафам у памеры 810 рублёў.

За акцыю 25 жніўня судзілі таксама Дзмітрыя Карнеева. Яму далі 7 сутак арышту.

Больш за 50  чалавек было затрымана за ўдзел у масавых мерапрыемствах у Беларусі 25 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства