Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-08-18T15:04:14+0300 2020-08-18T15:04:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — на сайце па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 18 жніўня:

Каментар эксперта: Абсалютна нечаканым быў беспрэцэндэнтны узровень катаванняў і жорсткага і бесчалавечага абыходжання, з якімі сутыкнуліся людзі ў выніку пратэстаў, што распачаліся 9 жніўня. Як ацаніць дзеянні сілавікоў, суддзяў і ўсіх тых, хто да гэтага датычны? Якія міжнародныя механізмы для гэтага выкарыстоўваюцца? Пракаментуюць праваабаронцы “Вясны” Павел Сапелка і Валянцін Стэфановіч.

Асоба: Гісторыя Базыля Гушчы – мінчука, які быў затрыманы 10 жніўня і выпушчаны з ІЧУ Жодзіна 14 жніўня. Ён бачыў збіцце людзей ў РУУСах (у тым ліку электрашокерамі і жалезнымі бітамі), здзекі і катаванні. Гэта рабілі не толькі амапаўцы, але і міліцыянты.

Каментар: Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў запусцілі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання з затрыманымі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Свае гісторыі людзі могуць дасылаць анлайн, праз гугл форму, а таксама распавесці ўласна. Што агульнага ў гэтых жудасных гісторыях? Размаўляем з дакументалістам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства