viasna on patreon

Праваабаронцы "Вясны" патрабуюць узбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў

2020 2020-08-16T12:05:57+0300 2020-08-16T12:26:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paraneny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паранены ўдзельнік акцыі пратэсту ў Мінску. Фота з сацыяльных сетак

Паранены ўдзельнік акцыі пратэсту ў Мінску. Фота з сацыяльных сетак

Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся з заявай у Генеральную пракуратуру, у якой патрабуюць неадкладнага ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў, якія злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі пры разгоне мірных дэманстрантаў. 

У перыяд з 9 па 13 жніўня 2020 года ў розных месцах г. Мінска і іншых гарадоў Беларусі супрацоўнікі Міністэрства ўнутранных спраў і Міністэрства абароны ажыццяўлялі адвольныя затрыманні грамадзянаў, за імі ішлі катаванні і акты жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання.

Звесткі аб актах жорсткага абыходжання апублікаваныя на сайтах spring96.org, tut.by, onliner.by і іншых.

Мы, сябры Праваабарончага цэнтру "Вясна", патрабуем неадкладнага ўзбуджэння крымінальнай справы па фактах гэтых інцыдэнтаў па прыкметах арт. 128, 426, 455 Крымінальнага кодэкса, правядзення расследавання і прыцягнення да адказнасці вінаватых асоб.

У адпаведнасці з артыкулам 128 КК "Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва", злачынствам з'яўляецца незаконнае ўтрыманне ў зняволенні, выкраданне людзей, за якім ідуць катаванні ці акты жорсткасці, што здзяйсняюцца ў сувязі з палітычнымі перакананнямі грамадзянскага насельніцтва.

Пад катаваннем разумеецца любое дзеянне, якім нейкай асобе наўмысна прычыняюцца моцны боль, фізічная або псіхічная пакута ў мэтах прымусу дадзенай асобы альбо трэцяй асобы да дзеянняў, якiя супярэчаць іх волі, у тым ліку каб атрымаць ад іх звесткі або прызнанні, а таксама ў мэтах пакарання або па іншых мэтах альбо па любой падставе, заснаванай на дыскрымінацыі любога характару, калі такі боль альбо пакута прычыняюцца дзяржаўнай службовай асобай, якая выступае ў афіцыйнай якасці, з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, або па яе падбухторванні, ці з яе ведама ці маўклівай згоды. У гэта вызначэнне не ўключаюцца боль або пакуты, якія ўзнікаюць з прычыны прымянення мераў працэсуальнага ці іншага законнага прымусу.

Улічваючы  адсутнасць законнай падставы для ўжывання фізічнай сілы і спецсродкаў у памяшканнях і на тэрыторыі аддзелаў унутраных спраў, а таксама ў месцах утрымання адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных, дзеянні супрацоўнікаў міліцыі не могуць быць абгрунтаваныя меркаваннямі выканання закона і парадку.

А. Бяляцкі, старшыня ПЦ "Вясна"

В. Стэфановіч, сябра Рады ПЦ "Вясна"

П. Сапелка, юрыст ПЦ "Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства