Пайшлі на Акрэсціна за рэчамі і не выйшлі. У Мінску аднавіліся затрыманні

2020 2020-08-15T16:58:11+0300 2020-08-15T17:06:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/okrestina_20182606_bur_tutby_phsl_-0726-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

15 жніўня ў Мінску аднавіліся палітычна матываваныя затрыманні.

Паведамляецца аб затрымалі двух чалавек, якія раней ужо затрымлівалі на акцыях пасля 9 жніўня. Гэта Сяргей Калесінкевіч і Мікіта Селезень. Яны прыйшлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна, каб забраць свае рэчы, пакінутыя там пасля першага затрымання. Ўнутр іх запусцілі, але назад не выпусцілі.

На дадзены момант вядома, што з ЦІП адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. Па паведамленнях сведак, яны сядзяць у актавай зале РУУС пад канвоем. У РУУС адмаўляюць, што Селезень і Калесінкевіч у іх.

Таксама ва Уруччы АМАПам затрыманы праграміст Марат Чардымаў. Папярэдне, за расклейку ўлётак на дом, дзе жывуць супрацоўнікі АМАПу.

Будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства