viasna on patreon

Як і якую дапамогу могуць атрымаць затрыманыя падчас мірных акцый пратэсту? Дапоўнена

2020 2020-08-16T08:53:00+0300 2020-08-17T13:01:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cip_okrestina_20200813_shuk_tutby_phsl_3657.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сваякі сустракаюць затрыманых, якіх адпускаюць з ЦІП. Фота TUT.BY

Сваякі сустракаюць затрыманых, якіх адпускаюць з ЦІП. Фота TUT.BY

Затрыманых на пратэстных акцыях і збітых у аўтазаках і засценках ІЧУ людзей сталі масава выпускаць на волю. Праваабаронцы "Вясны" сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звярнуцца за дапамогай, каб аднавіць свае правы.

Аплата штрафаў і фінансавая дапамога пацярпелым

Дапамогу ў аплаце штрафаў, рахункаў, а таксама выдачы аднаразовай матэрыяльнай дапамогі кожнаму пацярпеламу аказвае ініцыятыва BY_Help. Для гэтага неабходна запоўніць заяўку і абавязкова прыкласці фота пастановы суда і рэквізітаў для аплаты (калі ёсць).

Таксама створаная ініцыятыва для дапамогі пацярпелым беларусам, якія пазбавіліся працы з-за палітычных рэпрэсій. Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць форму.

Юрыдычная дапамога

Праваабарончы цэнтр "Вясна" дапаможа ў абскарджанні незаконнага затрымання. Для гэтага была распрацавала спецыяльная інструкцыя для жадаючых абскардзіць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў унутраных спраў і іншых сілавых структур, якія прымалі ўдзел у разгоне мірных акцый пратэсту.

Таксама праваабаронцы дакументуюць гісторыі ахвяр катаванняў, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання з боку сілавых ведамстваў. Распавесці сваю гісторыю можна аддаленага праз спецыяльную гугл-форму ці непасрэдна сустрэўшыся з праваабаронцамі.

Ёсць і інструкцыя, што можна зрабіць самастойна ў аднаўленні парушаных правоў.

Кантакты праваабаронцаў у Мінску і рэгіёнах

З вашай дапамогай мы зможам весці больш якасны маніторынг сітуацыі з правамі чалавека па ўсёй краіне і распаўсюджваць больш дакладную інфармацыю.

Адвакаты Мінскай гарадской калегіі адвакатаў гатовыя аказаць бясплатную юрыдычную дапамогу па адміністрацыйных справах ўсім, хто патрапіў у цяжкую сітуацыю.

Па гэтым пытанні варта звяртацца па тэлефонах: +375 29 342-52-95, +375 17 348-53-48, а таксама ў юрыдычныя кансультацыі, адвакацкія бюро і да адвакатаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць індывідуальна.

Медыцынская і псіхалагічная дапамога

Грамадскае аб'яднанне "Звяно" сабрала каманду медработнікаў, гатовых аказваць неабходную медыцынскую дапамогу без фіксавання факту звароту. Неабходна запоўніць форму.

Імёны прапануюць дапамогу ў лячэнні і рэабілітацыі тым, хто атрымалі траўмы і раненні рознай ступені цяжкасці падчас мірных дэманстрацый. Неабходна запоўніць форму.

Медыцынскі цэнтр "Ладэ" таксама заявіў, што бясплатна дапаможа тым, хто пацярпеў падчас мірных акцый пратэсту 9-14 жніўня. Бязвыплатнае аказанне дапамогі будзе вызначаць лекар, згодна з характарам траўмаў, атрыманых чалавекам.

Стаматалагічная клініка "Триомед" гатовая аказаць бясплатную стаматалагічную дапамогу пацярпелым у мірных акцыях і пратэстах, аж да ўстаноўкі імплантаў і каронак, калі зубы былі выбітыя. Звязацца можна з дырэктарам клінікі Андрыенка Валерыем праз тэлеграм: @valery1984 ці сайт: triomed.by

Таксама стаматалогія ДенталСалон гатовая аказаць бясплатную стаматалагічную дапамогу пацярпелым ад супрацьпраўных дзеянняў сілавых структур у перыяд выбарчай кампаніі. Кантактныя тэлефоны: + 375 29 603-55-99 і + 375 29 843-55-99.

Сківічна-тварны хірург акажа бясплатную дапамогу пацярпелым на пратэстах: + 375 29 639-70-84.

Медыцынскі цэнтр "Эксана" бязвыплатна пачынае аказваць паслугі пацярпелым падчас мірных пратэстаў. Гэта распаўсюджваецца на ўсе кансультацыі спецыялістаў, паслугі УГД і функцыянальнай дыягностыкі, клінічнае вестыбюлярнае тэставанне і блакады. Тэлефон: 8017-215-02-02.

Траўматолаг-артапед Сяргей Супрун гатовы пракансультаваць і абмеркаваць тактыку лячэння пацярпелым ад рук сілавікоў. Звязацца з ім можна ў інстаграм.

Медцэнтр Тамаграфія бясплатна робіць МРТ усім пацярпелым 9-13 жніўня ў рэпрэсіях пры выяўленні паказанняў альбо пры наяўнасці накіравання з іншых медустаноў.

Ініцыятыва #СалідарныЯ працуе з псіхалагічным супольнасцю і можа арганізаваць бясплатную псіхалагічную дапамогу ў выглядзе кансультацый або групавых сустрэч (у залежнасці ад запыту) для тых, хто быў затрыманы, а таксама для іх блізкіх. Каб атрымаць падтрымку, неабходна запоўніць анкету.

Таксама кантакты спецыялістак і спецыялістаў аб'яднаныя ў агульную базу "Псіхалагічная дапамога пацярпелым ад гвалту ў Беларусі 2020". Для звароту па дапамогу: зайдзіце ў чат-бот тэлеграм @psiholog2020bot або патэлефануеце на гарачую лінію: +375 25 612-52-40

Можество кантактаў медыцынскай дапамогі ад розных спецыялістаў (траўматолагі-артапеды, отарыналарынголагі, дэрматолагі, рэабілітолагі, гінеколагі, лагапеды, дзіцячыя спецыялісты) сабраныя ў допісе інстаграмм: 

Урачы і медработнікі, якія дапамогуць беларусам бясплатна

Стукайцеся да гэтых спецыялістаў у дырэкт, калі вам патрэбна дапамога - яны дапамогуць у межах сваёй кампетэнтнасці і магчымасцяў.

І нават адрамантаваць ровар

Веламеханікі крамы on-bike.by з веламайстэрні veloservice.by адрамантуюць бясплатна ровары, якія маглі быць зламаныя ў дні пратэстаў. Звяртацца па адрасе: г. Мінск, вул. Іосіфа Жыновіча, 20. Час працы з 10.00 да 17.00.

Салідарнасць. Актуальныя ініцыятывы ўзаемадапамогі ў Беларусі

Карыстайся, дапамагай сябрам - асабліва тым, якім цяпер трэба прайсці медыцынскую экспертызу і падаць заявы і скаргі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства