У Мінску працягваюцца затрыманні актывістаў штабу Бабарыкі: Знік палітолаг Юрый Васкрасенскі Дапоўнена

2020 2020-08-13T14:55:50+0300 2020-08-13T15:39:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vaskrasenski-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітолаг Юрый Васкрасенскі. Фота: politring.com

Палітолаг Юрый Васкрасенскі. Фота: politring.com

У Мінску 12 жніўня невядомымі асобамі быў скрадзены актывіст штабу Віктара Бабарыкі, былы дэпутат Мінгарсавета Юрый Васкрасенскі. Разам з Васкрасенскім знік і ягоны васемнаццацігадовы сын Артур.

Жонка Васкрасенскага на дадзены момант не мае з ім ніякіх кантактаў і не ведае, дзе шукаць мужа. Як стала вядома праваабаронцам, палітолаг хутчэй за ўсё знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Таксама ў гэты ж дзень быў затрыманы яшчэ адзін каардынатар штабу - Сяргей Міхасёнак

За пошнія некалькі дзён былі затрыманы яшчэ мінімум шэсць чалавек са штаба Віктара Бабарыкі і ініцыятывы "Сумленныя людзі":

  • Лявон Халатрян. Лявон уваходзіў у прэдвыбарчы штаб Віктар Бабарыкі з першага дня, а да гэтуль працаваў у праэкце ОК16. У штабе займаўся працай з сябрамі ініцыятыўнай групы і пасля дапамагаў у арганізацыі агітацыйных мітынгаў для Святланы Ціханоўскай.
  • Антон Бяленскі. Прадстаўнік штаба Бабарыкіі, каардынатар працы сябраў ініцыятыўная групы. Апошнім часам дапамагаў ініцыятыве "Сумленныя людзі".
  • Арцём Панасюк. Сября і кіроўца Віктара Бабарыка ў ААТ “Белгазпрамбанк”. Дапамагаў працы штаба ў арганізацыі, кардынацыі і ахове агітацыйных мітынгаў Святланы Ціханоўскай.
  • Дзмітрый Нагайчанка. Актывіст штаба Віктара Бабарыка. Працаваў з ініцыятыўнай групы, а пасля арганізацоўваў агітацыйныя мітынгі Ціханоўскай.
  • Андрэй Пазняк. Актывіст штаба Віктара Бабарыка. Дапамагаў у IT.
  • Юры Глушанкоў. У штабе Бабарыка займаўся арганізацыя агітацыйных мітынгаў Святланы Ціханоўскай. Таксама дапамагаў ініцыятыве "Сумленныя людзі" ў працы з назіральнікамі.

Па папярэдняй інфармацыі, затрыманні адбыліся ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 КК РБ - Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства