viasna on patreon

Прызначаная дата паўторнага разгляду асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка

2020 2020-08-13T09:41:12+0300 2020-08-13T09:41:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skrundik1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Скрундзік у Вярхоўным судзе

Віктар Скрундзік у Вярхоўным судзе

Мінскім абласным судом прызначаная дата паўторнага разгляду крымінальнай справы жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка. Яго абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.

Як паведамляе каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"" Андрэй Палуда, суд адбудзецца 19 жніўня на выязным пасяджэнні ў Слуцку. Пачатак працэсу прызначаны на 11-00.

6 сакавіка 2020 года Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.

Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення (Валянцін Бушнін, Сяргей Захарчанка і Віталь Мяцеж), а Віктар Скрундзік да смяротнага пакарання.

30 чэрвеня калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку. Крымінальную справу адправілі на новы разгляд у Мінскі абласны суд. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства