4-га лютага Смаргонскі раённы суд адмовіўся прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці распаўсюднікаў недзяржаўнай "Местной газеты".

2004 2004-02-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Ала Кіндра разгледзела пратаколы супрацоўнікаў падатакавай інспекцыі, якія ў сярэдзіне студзеня затрымалі гандляроў нібыта за парушэнні правілаў разноснага гандлю, аднак не знайшла ў дзеяннях распаўсюднікаў ніякіх парушэнняў.
Нагадаем: 15-га -- 16-га студзеня падаткавыя інспектары затрымалі чацвярых прадаўцоў "Местной газеты", склаўшы на іх пратаколы за гандаль без ліцэнзіі. Аднак у судзе высветлілася, што распаўсюднік газеты, прадпрымальніца Вольга Куняўская, мае ліцэнзію на продаж газеты ў вызначаных месцах. Акрамя гэтага, суд выявіў шэраг парушэнняў у афармленні пратаколаў падаткавымі інспектарамі.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international