19 верасьня ў 9.30 ў Гарадскім аддзеле міліцыі-1 (вул. Карла Маркса 30) пачнецца разгляд адміністратыўных справаў Георгія Саламяніка, Міхаіла Тарасюка і Дзьмітрыя Філіповіча затрыманых 16 верасьня за тое, што выйшлі да будынку адміністрацыі прэзідэнта з плакатам “Лукашэнка, мінула тры гады! Дзе Ганчар, Красоўскі Захаранка?”

2002 2002-09-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 верасьня ўдзельнікі пікету зьвярнуліся ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” з просьбай пра аказаньне дапамогі. У заяве ў ПЦ “Вясна” Георгі Саламянік напісаў: “Пікетаваньне пачалося ў 15.10 і скончылася ў 16.00 па прычыне затрыманьня нас супрацоўнікамі ГАМа-1 Ленінскага РУУС. На нас быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні. Адразу паспрабавалі ўчыніць суд (быў выкліканы суддзя). Але мы зьвярнуліся з хадайніцтвам аб прадстаўленьні абароны. Суддзя прызначыў слуханьне справы на чацьвер. У сувяі з гэтым зьвяртаемся да вас з просьбай аказаньня нам дапамогі на судовым працэсе”.

Нагадаем, што менавіта 16 верасьня 1999 года зьніклі без вестак віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international