"Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі Дапоўнена

2020 2020-11-14T15:00:00+0300 2020-11-14T09:00:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vyzvaleny_14.08.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гвалт і катаванні ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту не спыняюцца ў Беларусі і па сённяшні дзень. Новыя выпадкі сталі вядомыя праваабаронцам пасля разгону мірнага шэсця ў Мінску 8 лістапада, калі ў шпіталі патрапілі дзесяткі людзей са слядамі збіцця і іншымі траўмамі, атрыманымі ад дзеянняў прадстаўнікоў сілавых структур.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў працягвае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. Вашы гісторыі і сведчанні стануць доказамі злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.

Што неабходна зрабіць?

Калі вы былі збітыя пры затрыманні або ў РУУС/ІЧУ, напішыце падрабязна сваю гісторыю:

  • укажыце дату, месца і акалічнасці вашага затрымання,
  • месца ўтрымання і ўмовы там;
  • укажыце дадзеныя, якія дапамогуць ідэнтыфікаваць прадстаўнікоў улады ў выпадку расследавання (прозвішчы, нумары, званні, прыкметы);
  • зрабіце некалькі здымкаў цялесных пашкоджанняў (калі ёсць) на лічбавую камеру пры натуральным асвятленні

Паведаміце нам, калі хочаце пакінуць свае імёны ў таямніцы.

Самы просты шлях - запоўніце гугл-форму "Збор і дакументаванне фактаў катаванняў"

АБО

Дашліце файлы з апісаннем і здымкамі на электронны адрас: tortures2020@gmail.com

АБО

звяжыцеся з нашымі журналістамі або юрыстамі, узгадніце сустрэчу і раскажыце сваю гісторыю пад відэазапіс па тэлефоне ў Мінску: +375 44 546 39 27, або праз Тэлеграм @Viasnadoc.

У асаблівых выпадках ваша ананімнасць захаваецца, але ў першую чаргу важныя гісторыі тых, хто гатовы не хаваць сваіх імёнаў.

Адначасова вы можаце папрасіць дапамогі ў складанні скаргі на незаконнае затрыманне, забароненае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі, іншыя парушэнні прадстаўнікоў улады.

Таксама запоўніце формы, калі неабходная: 

Збор і дакументаванне фактаў катаванняў: чаму гэта важна

Праз публікацыі на сайце і ў сацыяльных сетках ПЦ “Вясна” надалі галоснасці дзесяткам сведчанняў людзей аб катаваннях, што дапамагло стварыць шырокі грамадскі рэзананс не толькі ў Беларусі, але і па-за межамі краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства