viasna on patreon

Еўрасаюз: Выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі

2020 2020-08-12T09:32:58+0300 2020-08-12T09:32:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurasayz_893.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Высокі прадстаўнік ад імя Еўрапейскага саюза выступіў з заявай з нагоды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, гаворыцца на афіцыйным сайце ЕС.

"ЕС уважліва сочыць за развіццём падзей, якія вядуць да прэзідэнцкіх выбараў. Падчас выбарчай кампаніі народ Беларусі прадэманстраваў імкненне да дэмакратычных пераменаў. Аднак выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. 

Дзяржаўныя ўлады ўжылі непрапарцыйны і непрымальны гвалт, у выніку чаго па меншай меры адзін чалавек загінуў і многія атрымалі раненні. Тысячы людзей былі затрыманыя, і падаўленне свабоды сходаў, СМІ і выказвання меркаванняў узмацнілася. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых. Больш за тое, дакладныя справаздачы мясцовых назіральнікаў паказваюць, што выбарчы працэс не адпавядаў міжнародным стандартам, чаканым ад дзяржавы-удзельніцы АБСЕ.

Народ Беларусі заслугоўвае лепшага.

Пасля вызвалення палітычных зняволеных у 2015 годзе адносіны паміж ЕС і Беларуссю палепшыліся. Але без прагрэсу ў галіне правоў чалавека і вяршэнства закона адносіны паміж ЕС і Беларуссю могуць толькі пагоршыцца.

Менавіта на гэтым фоне мы будзем ацэньваць дзеянні беларускіх уладаў па ўрэгуляванні сітуацыі, якая склалася, і праводзіць паглыблены аналіз адносін ЕС з Беларуссю. Гэта можа ўключаць, сярод іншага, прыняцце мер супраць асоб, адказных за назіранае гвалт, неабгрунтаваныя арышты і фальсіфікацыю вынікаў выбараў", – заяўляе Еўрасаюз.

Еўрапейскі саюз заклікаў палітычнае кіраўніцтва Беларусі пачаць сапраўдны і ўсебаковы дыялог з больш шырокім грамадствам, каб пазбегнуць далейшага гвалту. У заяве гаворыцца, што ЕС будзе працягваць падтрымліваць дэмакратычную, незалежную, суверэнную, квітнеючую і стабільную Беларусь.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства