viasna on patreon

Беларускія пісьменнікі патрабуюць правядзення паўторных дэмакратычных выбараў і спынення гвалту

2020 2020-08-12T08:54:10+0300 2020-08-12T08:54:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sayz_pismennikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў і  правядзення паўторных дэмакратычных выбараў.

9 жніўня 2020 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Падчас галасавання былі выяўлены шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства: перашкоды ў працы і затрыманні грамадскіх актывістаў, незалежных назіральнікаў, супрацоўнікаў штабоў і давераных асобаў кандыдатаў у прэзідэнты, адсутнасць міжнароднага назірання, забарона незалежных экзіт-полаў, маніпуляцыі з датэрміновым галасаваннем, што ў выніку стварыла перавышэнне яўкі выбаршчыкаў на шэрагу ўчасткаў для галасавання.

Усё гэта разам з беспрэцэдэнтнымі па сваёй жорсткасці дзеяннямі супрацоўнікаў сілавых структур у дачыненні да мірных пратэстоўцаў прывяло да ўзрастання канфрантацыі ў грамадстве і паставіла пад сумнеў вынікі галасавання і легітымнасць дзейнай улады як у грамадзян Беларусі, так і ў міжнароднай супольнасці.

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” патрабуе:

– спыніць гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў;

– неадкладна вызваліць усіх затрыманых падчас выбарчай кампаніі 2020 года;

– абраць новы склад Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь у сувязі з катэгарычным недаверам да цяперашняй ЦВК;

– правесці паўторныя празрыстыя дэмакратычныя выбары, забяспечыўшы фарміраванне выбарчых камісій з абавязковым удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных міжнародных і беларускіх назіральнікаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства