МУС: У Мінску загінуў дэманстрант

2020 2020-08-11T00:03:17+0300 2020-08-11T00:03:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/puskinskaja_10.08.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе ў тг-канале Міністэрства ўнутраных спраў, 10 жніўня каля 23.00 падчас акцый пратэсту ў Мінску на праспекце загінуў Прытыцкага адзін чалавек.

Мінск, раён метро Пушкінская, 10 жніўня. Фота: Белсат
Мінск, раён метро Пушкінская, 10 жніўня. Фота: Белсат

"Натоўп будаваў барыкады для блакавання руху. У ходзе супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прылада ў бок праваахоўнікаў. Яно выбухнула ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём", – гаворыцца ў заяве ведамства.

Пры гэтым, як піша "Наша Ніва", журналісты з месца падзеі перадаюць, што ў гэты час дэманстрантаў тут [на праспекце Прытыцкага] масіравана абстрэльвалі:

"Ішла сапраўдная кананада. Журналісты Нашай Нівы назіралі гэты абстрэл як з гасцініцы Арбіта, так і з боку Кальварыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства