СК пра акцыі пратэсту пасля выбараў: Узбуджаныя 21 крымінальныя справы, у межах якіх затрыманыя больш за 80 чалавек

2020 2020-08-10T20:20:50+0300 2020-08-10T23:27:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk_9_10_protest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Следчы камітэт увечары 10 жніўня заявіў, што працягвае расследаванне крымінальных спраў па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году ў Мінску і іншых рэгіёнах краіны, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.

Пратэст у Мінску, 9 жніўня. Фота:

Усяго тэрытарыяльныя падраздзяленні СК завялі 21 крымінальную справу па наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 293 (масавыя беспарадкі);
  • ч.2 арт. 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з ужываньнем гвалту або пагрозай яго ўжываньня);
  • арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • ч.1 арт. 339 (хуліганства);
  • арт.3 42 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

"У цяперашні час па падазрэнні ў здзяйсненні дадзеных злачынстваў затрыманыя больш за 80 чалавек. Большасць з іх — маладыя людзі ва ўзросце 20-25 гадоў. Частка падазраваных у момант затрымання знаходзіліся ў стане наркатычнага або алкагольнага ап'янення", — заяўляе СК.

Раніцай 10 жніўня паведамлялася, што акцыі пратэсту зафіксаваныя ў 33 гарадах Беларусі — на цэнтральных плошчах і каля выбарчых участкаў. Паводле МУС, затрыманыя каля 3000 чалавек, з іх каля тысячы ў Мінску, "у выніку сутыкненняў» пацярпелі 50 грамадзянаў і 39 супрацоўнікаў міліцыі, некаторыя шпіталізаваныя".

Афіцыйна: Пратэсты былі ў 33 гарадах, затрыманыя каля 3000 чалавек, узбуджаныя крымінальныя справы

Прэс-сакратрка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Чамаданава апублікавала ў Telegram заяву аб падзеях вечара 9 жніўня і ночы на 10 жніўня.


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на акцыі пратэсту паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
  • @ViasnaSOS — тэлеграм.
  • + 375 17 377 55 40

Спісы затрыманых:

Спіс затрыманых 9 і 10 жніўня ў Мінску

9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў.

 Спіс затрыманых у рэгіёнах Беларусі 9 і 10 жніўня

У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства