viasna on patreon

Брэст: назіральнік Сахарук кінуў пад ногі старшыні выбаркама свае медалі

2020 2020-08-09T17:13:16+0300 2020-08-09T17:13:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-vydalenne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Сахарук, якога выдалілі з тэрыторыі выбарчага ўчастка.

Алесь Сахарук, якога выдалілі з тэрыторыі выбарчага ўчастка.

У Брэсце незалежны назіральнік, ветэран-афганец, узнагароджаны медалём "За адвагу", Аляксандр Сахарук кінуў пад ногі старшыні участковай выбарчай камісіі Ніне Калядзе свае юбілейныя медалі. Гэта адбылося на ўчастку №78 у сярэдняй школе №14. Медалямі Сахарук быў узнагароджаны ў адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі.

Алесь Сахарук, якога выдалілі з тэрыторыі выбарчага ўчастка.
Алесь Сахарук, якога выдалілі з тэрыторыі выбарчага ўчастка.

Свой учынак ветэран-афганец патлумачыў як знак пратэсту супраць таго, што яму не дазвалялі раней і сёння не дазволілі назіраць за выбарамі.

"Не дапусцілі да назірання за выбарамі, як ні прасіў, у іх свае "кішэнныя" назіральнікі з настаўнікаў, былых і цяперашніх. Я тут на прыступках правёў тры дні. Маю дзяржаўную ўзнагароду, прасіў прэферэнцый, каб мяне не выправадзілі. Я маю ўсё ж такі маральнае права, я зарабіў яго. Звярнуўся да Ніны Каляды. На што яна адказала: пакіньце памяшканне", — перадае словы Сахарука Радыё "Рацыя".

Паводле Сахарука, пасля гэтага ўчынку яго пазбавілі акрэдытацыі назіральніка. Цяпер мужчына дзяжурыць на вуліцы і запісвае тых, хто прагаласаваў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства