viasna on patreon

У Мінску затрымалі і хутка адпусцілі Марыю Калеснікаву Дапоўнена

2020 2020-08-08T22:49:16+0300 2020-08-08T23:18:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalesnikava_573.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску на вуліцы Веры Харужай затрымалі каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, піша "Радыё Свабода".

kalesnikava_573.jpg
Марыя Калеснікава

Вядома, што яе пасадзілі ў міліцэйскі бус і ўвезлі.

"Калі селі ў машыну і пачалі выязджаць з паркоўкі, дарогу заблакаваў серабрысты мікрааўтобус. Адтуль выйшлі прадстаўнікі міліцыі. Марыю сілай адвялі ў бус і з'ехалі»,паведамілі TUT.BY у штабе Ціханоўскай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Калеснікаву адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, прычыну затрымання не назвалі.

У 23.05 адвакат паведаміў, што Марыю Калеснікаву адпусцілі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства