У Мінску затрымліваюць пешаходаў, якія выказвалі салідарнасць з акцыяй аўтамабілістаў. Спіс Відэа Дапоўнена

2020 2020-08-08T22:22:38+0300 2020-08-09T16:48:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni1_08.08.20jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні ў Мінску 8 жніўня. Фота Радыё Свабода

Затрыманні ў Мінску 8 жніўня. Фота Радыё Свабода

Вечарам 8 жніўня аўтамабілісты зноў праводзяць акцыю салідарнасці - сігналяць і выстаўляюць рукі з белымі бранзалетамі ў вокны. На Кастрычніцай плошчы тым часам пачаліся затрыманні пешаходаў, якія віталі аўтамабілістаў. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых, сярод якіх:

  1. Антон Барушка (затрыманы разам з веласіпедам)
  2. Іван Вайцюлевіч - затрыманы каля Цырка, нібыта ёсць праблемы з тэхаглядам аўтамабіля, дастаўлены ў РАУС.
  3. Генадзь Самайлюк 
  4. Мікіта Грачоў
  5. Мікалай Сотнікаў (непаўналетні)
  6. Руслан Зголіч
  7. Альберт Кенгерлі - затрыманыr каля метро Кастрычніцкая.
  8. Артур Райскі - затрыманы каля метро Кастрычніцкая.
  9. Максім Шукайлаў - затрыманы на вул. Кастрычніцкай. Быў на ровары. 6 амапаўцаў збілі пры затрыманні.
  10. Андрэй Грабко
  11. Юрый Барадзін
  12. Аляксей Жыдкі - сігналіў на машыне, спынілі каля цырку, затрымалі.
  13. Мікалай Чыж - ехаў на машыне, затрымалі. Зараз у РУУС Цэнтральнага раёна.
  14. Сцяпан Іваноў - затрыманы каля плошчы Перамогі
  15. Сяргей Дуброўскі
  16. Аляксандр Грышчанкоў
  17. Руслан Кадлубовіч
  18. Ілля Шпакоўскі
  19. Раман Леановіч
  20. Ігар Протас - затрыманы за то, што сігналіў на аўто.
  21. Павел Панамарэнка
  22. Сяргей Казакоў
  23. Валерый Ількавец
  24. Антон Ладуцька
  25. Аляксей Ерохавец
  26. Аляксей Латоцін
  27. Андрэй Ланкін
  28. Кірыл Маеўскі
  29. Аляксей Несцераў
  30. Кірыл Нагорны
  31. Антон Скібскі
  32. Цімафей Сакалоў
  33. Станіслаў Міснікаў
  34. Раман Шніп
  35. Валерый Барадзін
  36. Андрэй Ісачанка

Відэа - затрыманне Антона Барушкі.


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны". 

Вясна-бот

Інфармаванне і дапамога пры затрыманні на мірных сходах (мітынгах). Водгук і сувязь: www.bit.ly/Viasna-Bot-Report

Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства