viasna on patreon

Каля 30 чалавек за дзень. Пераслед назіральнікаў працягваецца Дапоўнена

2020 2020-08-08T18:30:00+0300 2020-08-09T00:12:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybaty_890.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца ціск на назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе размяшчаюцца ўчасткі, затрымлівае міліцыя, пагражаюць, праводзяць прафілактычныя гутаркі, асуджаюць на суткі. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомыя дзясяткі такіх выпадкаў, у тым ліку, у адносінах да назіральнікаў сваёй кампаніі. 8 жніўня працягваем збіраюць факты пераследу назіральнікаў па Беларусі.

Мінск

Як паведамляюць назіральнікі з участка для галасавання №104 і №105 Фрунзенскага раёна Мінска супрацоўнікі міліцыі ў цывільным праводзілі з імі прафілактычную гутарку. Незалежнага назіральніка ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксандр Пятрэнку і назіральніцу Вольгу Каваленку на сам участак для назірання не пусцілі, таму яны вымушаныя былі назіраць пад мінскай школай №16. Але на іх выклікалі міліцыю. Пасля гутаркі ў машыне, іх адпусцілі. Супрацоўнікі міліцыі іх сказалі ім: "Падыйдзіце да школы — увязе АМАП".

Вядома, што каля школы №59 была затрымана назіральніца Іва Амбражэвіч. Яе таксама не дапусцілі на ўчастак для назірання. Яна знаходзілася на тэрыторыі школы, дзе размяшчаецца ўчастак для галасавання №33 Фрунзенскага раёна, дзе яна акрэдытаваная.

Супрацоўнікі міліцыі забралі з 103-га ўчастка Фрунзенскага раёна двух назіральнікаў: Георгія Максіменку і Алену Бужынскую. Камісія напісала заяву на парушэнне імі грамадскага парадку. Іх даставілі ў Фрунзенскае РУУС. Учора Алена распавяла, як ёй пагражаў прадстаўнік улады, на што яна напісала заяву ў міліцыю. Пазней стала вядома, што абодвух назіральнікаў змясцілі ў ЦІП да суда.

На ўчастку №69 Першамайскага раёна Мінска затрыманы назіральнік Віктар Краўчанка. Вядома, што на Краўчанку напісала заяву дырэктарка школы школы №190 Людміла Шыцік. Віктара Краўчанку даставілі на Акрэсціна.

Каля 18:30 на ўчастках №49 і 50 Кастрычніцага раёну Мінска былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным пяць назіральнікаў. Сярод іх — Аляксей Крылоў, Арцём Фядотаў, Дарына Рэут, Аляксандр Слоўшч, Дарыя Клінава. Старшыніца камісіі выклікала на іх міліцыю па незразумелых прычынах. Іх даставілі ў Кастрычніцкае РАУС.

На ўчастку №50 у Калодзішчах затрымалі назіральніка Сяргея Суворава.

У Мачулішчах на адным з выбарчых участкаў была затрымана назіральніцы ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Ганна Біцень нібы за парушэнне грамадскага парадку.

На 92-м участку Маскоўскага раёна быў затрыманы назіральнік Мікалай Прышчэп

На ўчастку №20 Савецкага раёна Менска былі затрыманыя назіральнікі Дзяніс Молчан, Уладзімір Фядосенка, Артур Вашкевіч

У Заводскае РУУС быў дастаўлены назіральнік Валерый Рабцаў. Яго забралі з участкаў №63-65 Заводскага раёна.

З участка для галасавання №97 Фрунзенскага раёна забралі Сяргея Галенчанку. Вядома, што яго даставілі ў ЦІП. 

На 17-ым участку са школы №66 забралі назіральніка ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Дзяніса Молчана.

На 115-м участку Фрунзенскага раёна Мінска затрыманая назіральніца Тамара Філімонава. Яе даставілі ў Фрунзенскі РУУС.

На 93-м участку Маскоўскага раёну Мінска назіральнікі выклікалі міліцыю на тое, што яўка на гэтым участку завышана ў больш за шэсць раз. Супрацоўнікі міліцыі запрасілі ўсіх ва РУУС для падачы заявы. 

На 41-м участку затрыманы назіральнік Каробка Мікалай. Яго адвезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна і верагодна пакідаюць да панядзелка ў ізалятары на вул. Акрэсціна. 

Таксама ў Мінску быў затрыманы назіральнік Аляксей Дземідовіч. На яго склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП і пакідаюць у ІЧУ. Суд мусіць адбыцца ў судзе Партызанскага раёна.

Затрыманы назіральнік з участка №53 Усевалад Гапуцін. На выходные застаецца ў ізалятары.

Нарач

Каля 10 гадзін на выбарчым участку ў Нарачы быў затрыманы назіральнік Дзяніс Краўчук. Яго забралі прама з выбарчага ўчастка і адвезлі ў Мядзельскі РУУС.

Браслаў

На 5-ым участку для галасавання ў Браславе быў затрыманы назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Валер Трашчынскі.

Маладэчна

Супрацоўнікамі Маладзечанскага РАУС быў затрыманы назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Уладзь Трэццяк.

Слуцк

На ўчастку №13 у Слуцку былі затрыманыя назіральніцы ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Валерыя Харэўка і Алла Трыко

Віцебск

Затрымалі назіральніцу кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Дар'ю Лук. Яе затрымалі на ганку школы, дзе знаходзіцца ўчастак для галасавання №66 Першамайскага раёна Мінска, дзе яна акрэдытаваная. Яе вязуць у РАУС, інкрымінуюць 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства). 

Таксама вядома пра затрыманне яшчэ трох незалежных назіральнікаў на выбарчым участку ў СШ №46 – Мікіты Астапенкі і Наталлі Нікіфаравай. Вінавацяць ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП).

Увечары 8 жніўня быў затрыманы актывіст і незалежны назіральнік Аляксей Саламаненка. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля. За ім прыяжджаў мікрааўтобус з амапаўцамі. Быў затрыманы проста падчас назірання.

Івацэвічы

Назіральніка ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Аляксандра Касаўца забрала міліцыя з участка №5 івацэвіцкага раёна пасля званка старшыні камісіі.

Хроніка пераследу назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання:

Ціск на назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання працягваецца

7 жніўня - чацвёрты дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць збіраць паведамленні пра ціск на альтэрнатыўных назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе месцяцца памяшканні для галасавання, затрымлівае міліцыя і асуджаюць на суткі.

Затрыманні на выбарчых участках працягваюцца, назіральнікаў адпраўляюць на суткі

У трэці дзень датэрміновага назірання на выбарчыя ўчасткі сябры камісіі працягваюць выклікаць міліцыю, каб пазбавіцца ад альтэрнатыўных назіральнікаў. У той жа час раней затрыманых назіральнальнікаў судзяць, некаторых адпраўляюць на суткі.

На выбарчых участках масава затрымліваць назіральнікаў. Спіс

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць паведамляць, што ўчастковыя камісіі выклікаюць на назіральнікаў міліцыю за тое, што яны нібыта сваім назіраннем замінаюць працы камісіям. На некаторых участках назіральнікаў пад рознымі падставамі, у тым ліку з пагрозай прымянення сілы з боку міліцыі, пазбаўляюць магчымасці знаходзіцца непасрэдна ў памяшканні, а таксама сачыць за ходам датэрміновага галасавання.

У Мінску на ўчастках для галасавання затрымліваюць назіральнікаў

У першы дзень датэрміновага галасавання, 4 жніўня, кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома пра два выпадкі затрымання незалежных назіральнікаў на ўчастках для галасавання. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства