viasna on patreon

“Кроў будзе на вашых руках”. Як дырэктарка гарадзенскай школы пагражала назіральніцы

2020 2020-08-07T16:18:33+0300 2020-08-07T16:43:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aksana_piatrova1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Марыя Боцька — назіральніца ад грамадзян на ўчастку №90 Кастрычніцкага раёна Гродна, які месціцца ў будынку сярэдняй школы №39 (мікрарайён Альшанка), сутыкнулася з дзіўнай пагрозай у свой адрас ад дырэктаркі гэтай школы Аксаны Пятровай.

У спісе назіральнікаў Марыя апынулася пад нумарам 10 і, адпаведна, на сам участак трапіць не змагла, а назірала за яўкай разам з іншымі назіральнікамі ў фае школы.

У першы дзень датэрміновага галасавання Марыя не ўбачыла накруткі па яўцы, у другі дзень яна прыйшла толькі ў самым канцы, а на трэці дзень, у які яна лічыла яўку з ранку да вечара разам з іншымі недапушчанымі на ўчастак назіральнікамі, лічбы назіральнікаў і камісіі моцна разышліся. Назіральнікі налічылі 66 прагаласаваўшых датэрмінова на ўчастку №90, камісія – 192.  

Калі Марыя зайшла на свой участак дзеля таго, каб падаць заяву старшыні камісіі з заклікам праводзіць выбары сумленна і адкрыта, да яе падышла дырэктарка школы і па сумяшчальніцтве старшыня суседняй камісіі ўчастка №89 Аксана Пятрова. Яна сказала назіральніцы, што ім трэба паразмаўляць.

aksana_piatrova1.jpg
Аксана Пятрова, дырэктарка школы №39 Гродна

"Дырэкатарка вельмі ціха пачала казаць, што ёй паступілі паведамленні аб штурме школы 9 жніўня ў 20.00. Нібыта ёй на вайбер прыйшоў скрыншот ад жыхароў Альшанкі, у якім паведамлялася пра штурм. І яна сказала, што за гэты штурм будзем адказваць мы – назіральнікі. Бо яна толькі нас ведае. Казала, што мы будзем датычныя да гэтага. І папярэджвала, што калі такое здарыцца, то яна будзе паказваць толькі на нас. А напрыканцы дадала: “Кроў будзе на вашых руках”, - распавяла Марыя Боцька.

Іншыя назіральнікі з суседніх участкаў №89 і №91 таксама кажуць, што калі падымаліся на свае ўчастка сфатаграфаваць выніковыя пратаколы, дырэктарка школы сказала ім прыкладна тое самае.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства