Стэфановіч: Вынікі выбараў дэвальвуе не “Голас”, а дзеянні ЦВК

2020 2020-08-07T13:02:51+0300 2020-08-07T13:12:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valiancin_stefanovich-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Валянцін Стэфановіч. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выступіла з відэазваротам на сайце vybary2020.by. Сярод некалькіх тэм, якія яна закранула пад час свайго выступу, была і ацэнка дзейнасці інтэрнэт-платформы "Голас" для для альтэрнатыўнага падліку галасоў.

У прыватнасці, Ярмошына назвала платформу "Голас"  шкодным і злачынным праектам.

"Як нас запэўніваюць, гэта  кантроль за волевыяўленнем грамадзян. Не, дарагія мае, гэта не кантроль. Гэта стварэнне скажонага выніку выбараў для таго, каб дэвальваваць афіцыйныя вынікі галасавання і на гэтай падставе арганізаваць масавыя беспарадкі," - заявіла старшыня ЦВК..

Эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч прытрымліваецца іншага меркавання:

“Менавіта Цэнтрвыбаркам пад кіраўніцтвам Лідзіі Міхайлаўны шмат чаго зрабіў для дэвальвацыі даверу да афіцыйных вынікаў выбараў у нашай краіне, а таксама для страты даверу да ўсяго выбарчага працэсу.

Калі б улады імплементавалі шматлікія рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, рэкамендацыі нацыянальных незалежных назіральнікаў, зрабілі працэдуру падліку галасоў празрыстай і транспарэнтнай то і не ўзнікала б патрэбы ў падобных грамадскіх ініцыятывах. А ва ўмовах масавага нядопуску назіральнікаў і правядзення цалкам закрытых для грамадскасці выбараў якраз афіцыйныя дадзеныя ЦВК могуць паслужыць падставай для масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне".

Услед за выступам Лідзіі Ярмошынай адміністрацыйнай адказнасцю падобным анлайн-платформаў пагражае і Генеральная пракуратура Беларусі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства