viasna on patreon

Назіральнікі: Завышаюць яўку нават пры празрыстай скрыні

2020 2020-08-06T15:13:37+0300 2020-08-06T15:14:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybary_799.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі з участка для галасавання №6 Мінскага раёна ў Бараўлянах паведамляюць аб завышанай яўцы. Пра гэта сведчаць не толькі разыходжанне ў падліках назіральнікаў і дадзеных пратаколаў участковай камісіі, але і напоўненасць празрыстай скрыні.

Як назіральнікі распавялі Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў першы дзень датэрміновага галасавання на 6-ым участку ў Бараўлянах яны налічылі 10 чалавек, у канцы дня ў пратаколе УВК напісалі 14. Вось як выглядала скрыня для датэрміновага галасавання 4 жніўня:

Урна на ўчастку для галасавання №6 Мінскага раёна ў Бараўлянах 4 жніўня
Скрыня на ўчастку для галасавання №6 Мінскага раёна ў Бараўлянах 4 жніўня

У другі дзень галасавання, 5 жніўня, назіральнікаў не дапусцілі на сам участак, бо там была ўжо квота з назіральнікаў ад прадзяржаўных арганізацый. Але яны пад участкам змаглі палічыць 11 чалавек. Але ў канцы дня па пратаколе значылася 138 чалавек. А скрыня для галасвання, тым часам, ужо ў 16:00 выглядала так:

Урна на ўчастку для галасавання №6 Мінскага раёна ў Бараўлянах 5 жніўня
Скрыня на ўчастку для галасавання №6 Мінскага раёна ў Бараўлянах 5 жніўня

"Тут відавочна не 14 бюлетэняў, і нават не 21", — кажуць назіральнікі.

Нагадаем, Цэнтрвыбаркам заявіў, што за два дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі паспелі выказаць сваё волевыяўленне 12,75%.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства