Камісіі працягваюць хавацца ад назіральнікаў. Трэці дзень датэрміновага галасавання Фота Дапоўнена

2020 2020-08-06T16:07:00+0300 2020-08-06T16:32:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vokna_grodna1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шостага жніўня ў Беларусі праходзіць трэці дзень датэрміновага галасавання. Незалежныя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра тое, што адбываецца на ўчастках і каля ўчасткаў для галасавання, бо большая частка назіральнікаў не дапушчана на іх.

Гродна

Назіральнікі з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гродна сёння сутыкнуліся з новай з’явай на выбарах. Незалежных назіральнікаў, якіх не пусцілі на самі ўчасткі, знаходзяць розныя шляхі, каб выканаць свае абавязкі перад грамадствам. І многія сталі лічыць яўку праз вокны.

Гэтак жа зрабілі і многія гарадзенскія незалежныя назіральнікі кампаніі. Але камісіі і тут сталі перашкаджаць ім назіраць. Так, на выбарчым участку № 115 (вул. Пестрака 34/1), у будынку Гімназіі №9, дзе назіральнікі лічылі яўку выбаршчыкаў праз вокны, камісія закрыла вокны шторамі. Дарэчы, напярэдадні на гэтым участку назіральнікі налічылі 54 выбаршчыка, а камісія - 82.

У гэтым закрытым шторамі будынку знаходзяцца ажно тры участкі: №114, 115 і 116. І ўсе яны цяпер недаступныя для незалежнага назірання. А дырэктар школы ўвогуле праганяе назіральнікаў за плот школы і тлумацыць ім, што яны не маюць права знаходзіцца і на тэрыторыі адукацыйнай установы.

У Гародні гэта не першы выпадак перашкоды працы назіральнікам. Так, напярэдадні незалежнаму назіральніку на ўчастку №66 у Кастрычніцкім раёне Віктару Сухому адмовілі ў азнаямленні з пратаколам. Адначасова з гэтым у першы дзень датэрміновага галасавання там нібыта прагаласавал вельмі вялікая колькасць выбаршчыкаў аж - 208 чалавек. 

Іншая назіральніца  кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Арына Дзмітрыева 5 жніўня мела магчымасць прысутнічаць на ўчастку №120 Гародні цэлы дзень і лічыць колькасць тых, хто прыйшоз галасаваць. У выніку назіральніца налічыла 54 чалавекі. Але ў выніковым пратаколе яна ўбачыла лічбу 131

Назіральнік кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" Андрэй Баканаўскас зарэгістраваны назіральнікам на ўчастку №115. Ён размяшчаецца ў гімназіі №9 Гародні. 6 жніўня, як і ў папярэднія дні, Баканаускасу зноў адмовілі ў праве быць назіральнікам на ўчастку, паколькі там ужо сядзела тры праўладныя назіральнікі.

"У мінулыя дні я разам з іншымі незалежнымі назіральнікамі лічыў яўку галасуючых праз вокны. Але сёння раніцай я ўбачыў, што некалькі вокнаў ў калідоры, праз якія мы назіралі раней, заклеілі малюнкамі, а потым яшчэ і завесілі шторамі. Мы знайшлі яшчэ некалькі вокнаў, праз якія можна было лічыць сваю яўку. Але прыкладна ў 12:00 да нас падыйшла дырэктарка школы, якая таксама з'яўляецца старшынёй камісіі і сказала, што мы акрэдытаваны толькі на ўчастку, а знаходзячыся на вуліцы каля школы, мы староннія людзі, а на тэрыторыі школы забаронена знаходжанне старонніх. Яна таксама сказала, што ў месцы, дзе мы знаходзімся, школа будзе ладзіць дзіцячую пляцоўку. Таксама сказала, што ёй звоняць бацькі школьнікаў і пытаюцца, што гэта за людзі стаяць каля школы, маўляў, мы псуем ім імідж школы".

Дырэктарам гімназіі №9 і адначасна старшынёй камісіі з'яўляецца Аксана Валер'еўна Надудзік.

Назіральнікі ў такой сітуацыі былі змушаныя пакінуць тэрыторыю школы. Назіральнікі сёння праз іншыя вокны налічылі 26 чалавек на 115 участку. Гэта было до 12:00. Цяпер лічыць прыйшоўшых выбарцаў стала немагчыма, а назіральнікі пішуць скаргі.

gimnazija9.jpg
Вокны, праз якія назіралі 6 жніўня незалежныя назіральнікі

Рэчыца

Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" на ўчастку для галасавання №6 бачыла, як у кабінку для галасавання ўвайшлі адразу дзве жанчыны. Прычым адна з іх - сябра камісіі выбарчага ўчастку №21, які знаходзіцца недалёка. Калі яна сыходзіла, то паведаміла сябрам камісіі №6, што на яе ўчастку "таксама вялікая яўка".

Слуцкі раён

Незалежная назіральніца Надзея Каліда паскардзілася ў Слуцкую раённую выбарчую камісію на тое, што шостага жніўня сябры выбарчай камісіі на ўчастку №62 у вёсцы Сярагі знаходзяцца без масак, не выконваюць сацыяльнае дыстанцыяванне падчас і тым самым ігнаруюць рэкамендацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Салігорск

Назіральніца з Салігорскага выбарчага ўчастка №1 Марына Ермакова вяла падлік тых, хто пракаласаваў датэрмінова 5 жніўня. Па яе падліку за дзень прагаласавала 48 чалавек. У канцы, пры закрыцці выбарчага ўчастка, вывешаны пратакол з колькасцю прагаласаваўшых за дзень у168 чалавек. Па паведамленнях з іншых выбарчых участкаў, там аналагічная сітуацыя. З усіх кабін для тайнага галасавання ўсіх выбарчых участкаў Салігорска знялі шторкі для закрыцця кабіны, вывешаныя плакаты: "Фота і відэа забароненыя". Назіральнікам забараняюць на ўчастку трымаць пры сабе мабільны тэлефон.

Будзе дапаўняцца.

Другі дзень датэрміновага галасавання: дзяжурствы пад уваходамі і пазбаўленне акрэдытацыі

5 жніўня на выбарчых участках праходзіць другі дзень датэрміновага галасавання. Незалежных назіральнікаў ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па-ранейшаму не дапускаюць да маніторынгу хода выбараў.

Што адбываецца на выбарчых участках у першы дзень датэрміновага галасавання

4 жніўня ў 10.00 па ўсёй краіне адчыніліся ўчасткі для датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта. Акрэдытаваныя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначаюць, што іх не дапускаюць да назірання, выдаляюць з памяшканняў для галасавання і нават з будынкаў, дзе змяшчаюцца ўчасткі.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства