viasna on patreon

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта. Змена месца і часу мерапрыемства! Дапоўнена

2020 2020-08-09T12:30:00+0300 2020-08-10T13:46:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-conference-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выніковая прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца ў Мінску 10 жніўня. 

УВАГА! У сувязі з тым, што служба бяспекі ВА "Гарызонт", дзе знаходзіцца “Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб", забараніла большай частцы журналістаў прайсці ў памяшканне на прэс-канферэнцыю, каардынатары кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адмовіліся ад правядзення там мерапрыемства.

  • Прэс-канферэнцыя па выніках кампаніі пераносіцца на 13.00 і адбудзецца ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтру па адрасе вул. Залатая горка, 2.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі – Алег Гулак ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Уладзімір Лабковіч ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на электронны адрас: elections2019@spring96.org або па тэлефоне: +375 17 394 63 11.

Памяшканне прадугледжвае магчымасці сацыяльнага дыстанцыянавання, забяспечана антысептыкам. Не забывайцеся пра сродкі індывідуальнай абароны!

Увага! Калі немагчыма будзе правесці прэс-канферэнцыю ў афлайн-фармаце, яна адбудзецца на пляцоўцы ZOOM. Сачыце за абнаўленнем інфармацыі на сайце.

Запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і зацікаўленых асобаў!


“Праваабаронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта. Змена месца і часу мерапрыемства!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства