22 студзеня cваякі зьніклых зьвярталіся ў КГБ з заявай аб завядзеньні крымінальнай справы супраць шэрагу службовых асобаў. Закон патрабуе ад супрацоўнікаў КГБ не пазьней як праз 10 дзён адказаць на заяву аб узбуджэньні крымінальнай справы. КГБ Беларусі не даў адказу ў вызначаны законам тэрмін (паводле Радыё Cвабода)

2004 2004-02-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 студзеня cваякі зьніклых зьвярталіся ў КГБ з заявай аб завядзеньні крымінальнай справы супраць шэрагу службовых асобаў. Закон патрабуе ад супрацоўнікаў КГБ не пазьней як праз 10 дзён адказаць на заяву аб узбуджэньні крымінальнай справы. КГБ Беларусі не даў адказу ў вызначаны законам тэрмін (паводле Радыё Cвабода)

Cваякі зьніклых прасілі завесьці крымінальную справу паводле прыкметаў злачынства, у якім падазраюць генэральнага пракурора Віктара Шэймана, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова і дзейнага міністра Ўладзімера Навумава, былога камандзіра СОБРу Зьмітра Паўлічэнку ды некаторых іншых асобаў. Сваякі лічаць, што яны могуць быць вінаватыя ў зьнікненьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага. 3 лютага тэрмін разгляду заявы скончыўся, але ў КГБ на яе не адрэагавалі.

У КГБ Беларусі ня здолелі патлумачыць карэспанлэнту Радыё Свабода, што дакладна адбываецца цяпер з адказам на заяву сваякоў зьніклых. Паводле кіраўніка цэнтру сувязяў з грамадзкасьцю КГБ Аляксандра Базанава, адказ на заяву рыхтаваўся, але яму пакуль невядома, гатовы ён ці нават ужо накіраваны адрасатам. Аляксандар Базанаў запэўніў, што ў КГБ не зьбіраюцца парушаць тэрмінаў рэагаваньня на падобныя дакумэнты.

Паводле Радыё Cвабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international