viasna on patreon

На акне выбарчага ўчастку ў Гродне вісіць партрэт Лукашэнкі. Фотафакт

2020 2020-08-04T21:15:00+0300 2020-08-04T23:27:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garodnia_plakat_lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні зафіксавана парушэнне выбарчага заканадаўства на ўчастку №11 Ленінскага раёну. Там побач з агульнаінфармацыйным плакатам пра выбары вывешаны асобна партрэт аднога з кандыдатаў - дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Фотаздымкі ўсіх іншых кандыдатаў вывешаны толькі на дзвярах на агульным плакаце. Гэта відавочна парушае прынцып роўнасці агітацыі.

Дадзены выбарчы ўчастак размешчаны ў інтэрнаце установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж", яго адрас: вуліца Горкага, 61/1.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства