viasna on patreon

У Магілёве незалежнага назіральніка прама на ўчастку затрымала міліцыя Дапоўнена

2020 2020-08-04T21:17:51+0300 2020-08-04T21:18:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ah-shit-here-we-go-again.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Андрэй Застрэлаў з міліцэйскага аўто паведаміў, што яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Яго затрымалі проста на ўчастку №97, які размешчаны ў гімназіі №1 г. Магілёва. Пра інцыдэнт паведамляе mspring.online.

Аўтамабіль, на якім Андрэя Застрэлава павезлі ў міліцыю. Фота з сайта mspring.online
Аўтамабіль, на якім Андрэя Застрэлава павезлі ў міліцыю. Фота з сайта mspring.online

Як Андрэй Застрэлаў паспеў паведаміць з патрульнага аўто, яго затрымалі на тры гадзіны для «высвятлення асобы».

На выбарчым участку Застрэлаў апынуўся чацвёртым назіральнікам і заявіў камісіі аб сваім праве назіраць за ходам галасавання, што прапісана ў Выбарчым кодэксе. Пасля невялікага дыялогу старшыня камісіі выклікаў на Застрэлава міліцыю, забараніўшы таму прысутнічаць на участку.

Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС, якія прыехалі, апыталі членаў камісіі і старшыню УВК, пасля чаго затрымалі Андрэя Застрэлава. Яго спачатку павезлі ў грамадскі пункт аховы парадку №8, але потым рэзка перадумалі і адправілі яго ў Кастрычніцкі РАУС.

На дадзены момант Застрэлаў знаходзіцца там. Калі яго не вызваляць каля 20:30, ёсць падставы меркаваць, што яго адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Зрэшты, да гэтага часу не зразумела, што менавіта парушыў назіральнік.

Дапоўнена

Як пазней паведаміў Андрэй Застрэлаў, яго выпусцілі із РАУС. Пры гэтым яму выдалі позву на яўку 5 жніўня. Па ягоных словах, міліцыя праводзіць праверку з нагоды заявы старшыні ўчастковай камісіі нібыта за “перашкоду працы камісіі”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства