viasna on patreon

У Мінску на ўчастках для галасавання затрымліваюць назіральнікаў Дапоўнена

2020 2020-08-04T18:55:00+0300 2020-08-04T19:10:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daterminovae-urna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Датэрміновае галасаванне. Фота: intex-press.by

Датэрміновае галасаванне. Фота: intex-press.by

У першы дзень датэрміновага галасавання, 4 жніўня, кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома пра два выпадкі затрымання незалежных назіральнікаў на ўчастках для галасавання.

Раніцай 4 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі на ўчастку для галасавання №52 Кастрычніцкага раёна Мінска назіральніка ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Івана Дубовіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў затрыманы за тое, што падаваў скаргі ад ініцыятывы.

Ён паспеў паведаміць, што яго вязуць у Кастрычніцкі РУУС. Адразу сваякам адмаўляліся прадастаўляць інфармацыю аб яго месцазнаходжанні, але потым падцвердзілі, што Іван Дубовік знаходзіцца ў РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска. Пазней стала вядома, што на яго складаюць пратакол па арт. 23.4 КаАП нібы за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі на ўчастку для галасавання.

Увечары 4 жніўня стала вядома, што на ўчастку для галасавання №28 Мінскага раёна быў затрыманы назіральнік Алег Гіргенсон. Назіральнік заявіў на ўчастку, што нягледзячы на тое, што ён чацвёрты ў кнізе назіральнікаў, ён усё роўна будзе назіраць. Сябры камісіі выклікалі на яго міліцыю. На ўчастак прыехаў намеснік начальніка бараўлянскай міліцыі Віталь Асіповіч і яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі. Яго павезлі для высвятлення абставінаў у Бараўлянскае РАУС.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства