viasna on patreon

Тэрыторыі выбарчых участкаў ачышчаюць ад “лішніх” назіральнікаў

2020 2020-08-04T12:58:56+0300 2020-08-04T12:59:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-vydalenne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Берасці назіральнікаў, якія не патрапілі ў спісы для назірання на участках нягледзячы на акрэдытацыю, выціскаюць з участкаў для галасавання.

Некаторых вымушаюць з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі пакінуць нават калідоры і тэрыторыі каля выбарчых участкаў.

Па інфармацыі назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Вялічкіна, такія факты зафіксаваныя на УВК 18 і УВК 32 Ленінскага раёна і УВК 78 Маскоўскага раёна Брэста.

Алесь Сахарук, якога выдалілі з тэрыторыі выбарчага ўчастка.

Так, з участка для галасавання №78, які размешчаны ў сярэдняй школе №14 імя Фаміна, з дапамогай міліцыі 4 жніўня быў выдалены назіральнік ад групы грамадзян, былы афганец узнагароджаны медалём "За адвагу", Алесь Сахарук (на фота).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства