viasna on patreon

Працоўныя групы пракуратуры будуць назіраць за выкананнем выбарчага заканадаўства 

2020 2020-08-04T11:59:27+0300 2020-08-04T12:00:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakuratura-pagony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пракуратурах усіх узроўняў стварылі працоўныя групы для нагляду за выкананнем заканадаўства аб выбарах, паведаміў намеснік генпракурора Аляксандар Лашын на сустрэчы з кіраўніцтвам штабу місіі назіральнікаў ад СНД. Пра гэта піша Радыё Свабода.

«Прадстаўнікі штабу місіі назіральнікаў СНД праінфармаваныя пра тое, што ў пракуратурах сфармавалі адпаведныя працоўныя групы, якія будуць ажыццяўляць нагляд за выкананнем заканадаўства аб выбарах», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

З намеснікам генпракурора сустракаліся кіраўнік штабу місіі назіральнікаў ад СНД Віктар Гумінскі і ягоны намеснік Яўген Казяк.

Намеснік генпракурора адзначыў «высокую палітычную актыўнасць грамадзян». Таксама ён праінфармаваў назіральнікаў пра выпадкі, калі ў выніку палемікі і абмену думкамі заяўнікі вымушаныя былі звярнуцца ў праваахоўныя органы з прычыны «некарэктнай крытыкі і публічных абразаў на розных інтэрнэт-рэсурсах і ў сацыяльных сетках».

4 жніўня у Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзыдэнта.

Сёння стартуе датэрміновае галасаванне: цікавыя факты і лічбы

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта пачынаецца сёння ў Беларусі. Згодна з Каляндарным планам, яно прадоўжыцца да 8 жніўня, а ў нядзелю, 9 жніўня, пройдзе асноўны дзень галасавання.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства