viasna on patreon

Святлана Ціханоўская ў апошні момант не прыехала на пікет у Бярозу з-за магчымай правакацыі

2020 2020-08-03T09:26:00+0300 2020-08-03T16:20:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piker_biaroza_tic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бярозе другога жніўня адбыўся мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. У дазволеным уладамі месцы, па падліках назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Сяржука Русецкага, сабралося каля двух тысяч чалавек.

Фота
Фота "Радыё Рацыя"

Людзі сабраліся не толькі з самой Бярозы, але і з навакольных Белаазёрску, Пружанаў, Івацэвічаў, Драгічыну.

Амаль да апошняга меркавалася, што на сустрэчу прыедзе сама Ціханоўская. Ад 18-00 да 19-00 людзі проста збіраліся і чакалі ў вызначаным для такіх мерапрыемстваў Бярозаўскім райвыканкамам месцы — непадалёк ад уваходу на гарадзкі стадыён. Такой колькасці людзей, што сабраліся на не арганізаванае ўладамі мерапрыемстве, Бяроза, пэўна, яшчэ не бачыла ніколі.

Фота
Фота "Радыё Рацыя"

Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская расказала ўдзельнікам пікету ў Бярозе, што супраць яе рыхтавалі правакацыю, піша "Радыё Свабоды". Людзі слухалі Ціханоўскую праз тэлефонную сувязь — тэлефон паднеслі да мікрафона на пікеце:

«Я ведаю, што там сабралася вельмі шмат людзей, і вы чакаеце да апошняга. Але мая ахова кажа, што там стаяць аўтазакі і што я ўжо як кандыдат адтуль не з'еду», — сказала кандыдатка. — «Дзякуй за падтрымку, я плянавала да вас ехаць. Мілыя мае, даруйце мне, калі ласка, што так атрымоўваецца. Але мне кажуць, што людзі потым не даруюць сабе, калі ты прыедзеш і далей ужо ты ісці не зможаш».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства