“Адсутнасць шторак на кабінках для галасавання мы расцэньваем як недапушчальны элемент кантроля над волевыяўленнем выбаршчыкаў”

2020 2020-08-03T14:22:38+0300 2020-08-03T14:49:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kabina-galasavanne-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйны здымак: Фота: Яўген Ярчак, TUT.BY

Ілюстрацыйны здымак: Фота: Яўген Ярчак, TUT.BY

Юрыст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч бачыць у намеры прыбраць частку шторак на кабінках для галасавання недапушчальны элемент кантроля над волевыяўленнем выбаршчыкаў.

У сродках масавай інфармацыі пачала з’яўляцца інфармацыя аб тым, што на некаторых выбарчых участках назіральнікі зафіксавалі, як сябры ўчастковых камісій здымаюць шторкі у кабінах для галасавання.

Пра адзін з такіх выпадкаў напісала “Еўрарадыё”.

Ці парушае таямніцу галасавання адкрытая з аднаго боку кабінка, ці ўшчамляе правы выбаршчыка і, увогуле, дзеля чаго гэта ўсё робіцца?

У  Метадычным дапаможніку для ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які распрацавала ЦВК, пытанню абсталявання памяшканняў для галасавання прысвечаны адзін сказ у пункце 3.2: “Для забеспячэння тайнага галасавання ўсталёўваюцца кабіны альбо адводзяцца спецыяльна абсталяваныя пакоі, якія абсталёўваюцца сталамі (падстаўкамі), сістэмай асвятлення (пры неабходнасці) і забяспечваюцца пісьмовымі прыладамі (за выключэннем алоўкаў)”.

Канкрэтна шторкі для кабінак тут не ўгзадваюцца. Галоўнае – каб быў забяспечаны прынцып таямніцы галасавання.

У той жа час на анлайн-платформе “Голас” актыўна заклікаюць змагацца з фальсіфікацыямі пад час выбараў шляхам фатаграфавання бюлютэня і перадачы здымка ў чат-боты Telegram альбо Viber.

Гэта ініцыятыва вельмі непакоіць сябраў участковых камісій, таму існуе верагоднасць супрацьдзеяння фатаграфаванню бюлютэня.

Юрыст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч бачыць у падобных дзеяннях перашкоду за свабодным волевыяўленнем грамадзян:

Адсутнасць фіранак на кабінках для галасавання расцэньваецца намі, як недапушчальны элемент кантроля над волевыяўленнем выбаршчыкаў. У сітуацыі адкрытасці выбарчых кабінак,  выбаршчык будзе адучваць, што знаходзіцца пад пільным кантролем сябраў выбарчых камісій. Гэта можа  негатыўна  ўплываць на выбаршчыкаў,  асабліва калі гаворка вядзецца пра малыя населеныя пункты, дзе ўсе адзіне аднога ведаюць.

Акрамя таго гэтая сітуацыя можа выклікаць непатрэбнае напружанне на выбарчых участках, прывесці да незаконных абмежаванняў і парушэнняў правоў грамадзян з боку выбарчых адміністрацый і праваахоўных органаў.

Дадзеная ініцыятыва ўладаў, па нашым меркаванні, з’яўляецца адказам не заклікі некаторых грамадзскіх ініцыятываў фатаграфаваць адзначаныя выбарчыя бюлетэні і перасылаць іх дзеля іх паралельнага падліку. Мы ўжо адзначалі, што дзеючае выбарчае заканадаўства не забараняе такога кшталту дзеянні выбаршчыкаў".

Забароны на фатаграфаванне выбаршчыкамі атрыманага імі бюлетэня заканадаўствам не прадугледжана

Нормамі дзеючага выбарчага заканадаўства не ўстаноўлена забароны на фатаграфаванне выбаршчыкам атрыманага ім выбарчага бюлетэня, а роўна і на іншыя дзеянні з бюлетэнямі (пашкоджанне, знішчэнне ці вынас з выбарчага ўчастка).

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства