viasna on patreon

10 грамадзкіх арганізацыяў нацыянальнага ўзроўню зарэгістраваныя цягам 2003 г. Гэтыя зьвесткі агучыў днямі міністар юстыцыі Віктар Галаванаў на калегіі, прысьвечанай вынікам працы органаў юстыцыі ў 2003 годзе.

2004 2004-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністар адзначыў, што агулам у мінулым годзе было пададзена 1464 матэрыялы на рэгістрацыю грамадзкіх аб'яднаньняў, зь іх зарэгістравана 94 (6%), у тым ліку 23 - са статусам міжнародных. Міністар адзначыў, што агулам у мінулым годзе было пададзена 1464 матэрыялы на рэгістрацыю грамадзкіх аб'яднаньняў, зь іх зарэгістравана 94 (6%), у тым ліку 23 - са статусам міжнародных. Паводле стану на 1 студзеня 2004 года ў Беларусі зарэгістраваныя 18 палітычных партыяў, 52 рэспубліканскіх прафзьвязы, 2214 іншых грамадзкіх аб'яднаньняў. Віктар Галаванаваў адзначыў, што ў мінулым годзе быў узмоцнены кантроль за дзейнасьцю няўрадавых арганізацыяў, былі праведзеныя паглыбленыя праверкі 81 грамадзкага аб'яднаньня. Па выніках праверак органы юстыцыі за розныя парушэньні вынесьлі на адрас кіруючых органаў гэтых структураў 810 пісьмовых папярэджаньняў, што ў 6 разоў больш аналягічнага паказьніку 2002 году. Па накіраваных у суды матэрыялах былі прынятыя рашэньні пра ліквідацыю 51 грамадзкага аб'яднаньня. “Нашыя органы юстыцыі зараз ужо можна называць не рэгіструючым, а ліквідуючымі. 10 зарэгістраваных арганізацыяў нацыянальнага ўзроўню за цэлы год! Гэта параўнальна з той колькасьцю “грамадзкіх аб'яднаньняў”, што рэгістравалася за савецкім часам, - камэнтуе дадзеныя Міністэрства юстыцыі Юрась Чавусаў, каардынатар Сыстэмы калектыўнай абароны грамадзкіх арганізацыяў. Каардынатар сыстэмы ўпэўнены, што беларускія ўлады “самі перахітрылі сябе”. “Не абцяжараныя неабходнасьцю азірацца на рэгіструючы орган, грамадзкія актывісты пойдуць да насельніцтва, пашыраць сваю дзейнасьць, - кажа спадар Чавусаў. “У 2003 годзе, дзякуючы мінюсту, “трэці сэктар” пазбавіўся ілюзіяў наконт магчымага супрацоўніцтва з дзяржавай, адкінуты прэч страх страціць легальны статус”.

Алена Андрэева,
www.belngo.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства