Актывіста Пятра Маркелава асудзілі на 12 сутак

2020 2020-07-30T23:17:36+0300 2020-07-30T23:34:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/petr_markelau_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля суткавых пошукаў актывіста "Моладзевага блоку" Пятра Маркелава, увечары 30 ліпеня стала вядома, што яго таемна асудзілі на 12 сутак арышту нібы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах па ч. 3 арт. 23.34 КаАП. 

Пётр Маркелаў. Фота Радыё Свабода

Як паведаміла ў фэйсбуку маці Пятра Маркелава, 30 ліпеня суд Маскоўкага раёна Мінска асудзіў яго па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) на 12 сутак арышту. У чым канкрэтна абвінавацілі актывіста – невядома, бо пра суд нікому не паведамілі, адпаведна,  туды ніхто не змог патрапіць.

Пятра Маркелава супрацоўнікі АМАПу затрымалі каля 23:30 29 ліпеня пад будынкам СІЗА №1 у Мінску, дзе аб'явілі галадоўку сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава. Ён з іншымі прыйшоў падтрымаць дзяўчыну Дзмітрыя Вольгу Каракіну, якая трымае там галадоўку з 26 ліпеня. Прычына затрымання – нібы актывіст падобны на нейкага чалавека, у адносінах да якога маюцца падставы для затрымання. Цэлыя суткі розныя ведамствы Беларусі адмаўляліся прадастаўляць бацькам і сябрам Пятра Маркелава яго месцазнаходжанне і прычыны затрымання. І толькі ўвечары стала вядома, што Пятра Маркелава адправілі адбываць 12-сутачны арышт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства