viasna on patreon

Не менш за 63 тысячы. Агітацыйны пікет Святланы Ціханаўскай ва ўмовах падвышанай бяспекі Фота Відэа Дапоўнена

2020 2020-07-30T18:31:08+0300 2020-07-30T23:40:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svaboda_0986.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На мітынгу Святланы Ціханоўскай у Мінску 30 ліпеня. Фота: "Радыё Свабода"

На мітынгу Святланы Ціханоўскай у Мінску 30 ліпеня. Фота: "Радыё Свабода"

У чацвер, 30 ліпеня, у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалора ў 18:00 пачаўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай.

Праз сітуацыю з затрыманнем "баевікоў" улады прынялі рашэнне арганізававаць узмоцненыя захады бяспекі ў месцы правядзення пікетаў. Таму яшчэ раніцай 30 ліпеня парк Дружбы народаў быў абнесены металічнымі агароджамі.

Таксама раніцай 30 ліпеня дзяржсакратар Андрэй Раўкоў на сустрэчы з кандыдатамі ў прэзідэнты ў ЦВК заявіў, што ў краіне на волі знаходзіцца 170 баевікоў, навучаных падрыўной і снайперскай дзейнасці, з гэтага ёсць рызыка ў асноўным на масавых мерапрыемствах. Раўкоў папярэдзіў, што акрамя загарод на мітынгах будуць стаяць рамкі і будзе праводзіцца дагляд тых, хто прыйшоў на мерапрыемства. Кандыдатка Святлана Ціханоўская пракаментавала гэта, што ўсе запланаваныя масавыя мерапрыемствы яе штаба будуць праходзіць у планавым рэжыме, аднак будуць узмоцненыя меры бяспекі.

piket_3007.jpeg
Мітынг, 30 ліпеня. Фота: тэлеграм-канал МКБ

ГУУС Мінгарвыканкама папярэдзіў таксама аб узмоцненых мерах бяспекі на мітынгу ў парку Дружбы народаў і аб тым, што ўсіх тых, хто прыйшоў, будуць здымаць на камеру.

autazaki_90.jpg
За гадзіну да пачатку пікету недалёк ад Дружбы народаў

"Радыё Свабода" вядзе стрым, але паведамляецца пра дрэнную сувязь інтэрнэта, а часам і наогул яго адсутнасць.

Як паведамляе #controlby, па стане на 19:00 на масавым мерапрыемстве ў цэнтры Мінска не менш за 25000 чалавек.

Мітынг у Мінску, 30 ліпеня. Фота:
Мітынг у Мінску, 30 ліпеня. Фота: "Радыё Свабода"

Назіральнікі #controlby ад Валанцёрскай службы "Вясны" паведамілі, што па стане на 20:30 праз кантрольныя пункты прайшлі не менш 34 тысячы чалавек.

Па абноўленых дадзеных #controlby, з 17:30 да 20:30 на мітынг праз турнікеты прыйшло не менш за 63 тысяч чалавек.

Не менш за 63 тысячы. Агітацыйны пікет Святланы Ціханаўскай ва ўмовах падвышанай бяспекі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства