СК: на Ціханоўскага, Статкевіча і іншых распачатыя новыя крымінальныя справы

2020 2020-07-30T14:14:17+0300 2020-07-30T14:14:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cihanouski_svaboda_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Следчы камітэт, у дачыненні да Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб распачатая крымінальная справа па факту падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На каго яшчэ ўзбуджаныя крымінальныя справы па дадзеным артыкуле – не ўдакладняецца.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: svaboda.org, Уладзь Грыдзін

Акрамя таго, на Сяргея Ціханоўскага ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса па фактах здзяйснення наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці, заклікаў да здзяйснення гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Таксама Следчы камітэт паведамляе, што працягваецца правядзенне следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі і арганізацыі масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны. Праводзіцца расследаванне.

Тут жа ў СК паведамілі, што 29 ліпеня па выніках праверкі аператыўнай інфармацыі, якая паступіла ад спецслужбаў, па падазрэнні ў здзяйсненні названага злачынства (арт. 293 Крымінальнага кодэкса) былі затрыманыя 33 грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікі ПВК Вагнера, якія пражывалі на тэрыторыі санаторыя "Беларусачка" ў Мінскім раёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства