viasna on patreon

Судовая пастанова аб прыцягненьні юрыста Праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзіміра Лабковіча да адміністратыўнай адказнасьці за ўдзел у акцыі пратэсту пасьля ліквідацыі арганізацыі адмененая ў сувязі з адмовай судзьдзі весьці працэс на беларускай мове.

2004 2004-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня мінскага гарадзкога суда М. Ардзяка адмяніў пастанову суда Ленінскага раёну Д. Жданка аб прыцягненьні юрыста Праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзіміра Лабковіча да адміністратыўнай адказнасьці.
Нагадаем, што пасьля ліквідацыі арганізацыі ў Вярхоўным судзе 28 кастрычніка 2003 году сябры «Вясны» наладзілі акцыю пратэсту і селі проста на падлогу ў зале судовых паседжаньняў. Восем сяброў Праваабарончага цэнтру былі пакараныя штрафамі за гэтую акцыю па арт. 166 КаАП РБ -- «непадпарадкаваньне законным патрбаваньням супрацоўнікам міліцыі».
Сярод асуджаных быў і юрыст «Вясны» Уладзімір Лабковіч. Падчас разгляду ягонай адміністратыўнай справы судзьдзя Дзьмітры Жданок адмовіў у хадайніцтве аб прадастаўлентьні перакладчыка на беларускую мову, чым парушыў канстытуцынае права «правапарушальніка» карыстацца роднай мовай. Гэтыя дзеяньні судзьдзі Уладзімір Лабковіч абскардзіў у Мінскім гарадзкім судзе, і пастанова аб прыцягненьні яго да адміністратыўнай адказнасьці была адмененая, а справа накіраваная на новы разгляд.
У Пастанове Мінскага гарадзкога суда сказана: «Пастанова падлягае адмене па наступных падставах:
Згодна з арт. 247 КаАП РБ асоба, якая прыцягваецца да адміністпатыўнай адказансьці, мае права знаёміцца з матэрыяламі справы, даваць тлумачэньні, прадстааўляць доказы, заяўляць хадайніцтвы, пры разглядзе справы карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката, высту3паць на роднай мове і карыстацца паслугамі перакладчыка, калі не валодае мовай, на якой вядзецца вытворчасьць, абскарджваць пастанову па справе.
У сваёй скарзе Лабковіч У. М. указвае, што судом яму было нематывавана адмоўлена ў прадстаўленьні перакладчыка.
Как бачна з пратаколу судовага паседжаньня, на пытаньне судзьдзі Лабковіч У.М. рпатлумачыў: «Я не магу аб'ектыўна ўсё разумець, паколькі не разумею па-руску. Бытавую лексіку я разумею, а што тычыць прававых тэрмінаў, то яны мне не зразумелыя». Такім чынам, судом парушанае права Лабковіча У.М. карыстацца паслугамі перакладчыка, што цягне за сабой адмену пастановы».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства