Міхаіла Чамураку асудзілі да сутак і штрафу

2020 2020-07-27T15:20:49+0300 2020-07-27T15:49:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chamuraka-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 27 ліпеня ў судзе Дубровенскага раёна адбыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да Міхаіла Чамуракі. 

Мужчыну вінавацілі па двух артыкулах кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: 23.34 за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і 21.14 за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. 

Суд пакараў Міхаіла Чамураку 10 суткамі арышту па першым артыкуле і штрафам у 25 базавых велічынь (675 рублёў) - па другім. 

Раней, актывіста асудзілі на 13 сутак арышту, але пасля некалькіх дзён, праведзеных у ІЧУ, нечакана вызвалілі. Ён спрабаваў дабіцца адбыцця пакарання, але відаць ва ўладаў ёсць свой план. 

Тактыка адкладзеных арыштаў: Навошта гэта ўладам?

Міхаіл Чамурака 7 ліпеня узяў неабходны для ізалятара набор рэчаў, а таксама казённыя кнігу і рушнік, якія ў мінулы раз выпадкова захапіў у ІЧУ і звярнуўся ў Аршанскі РАУС з просьбай дасядзець неадбытыя “суткі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства