Ніна Давыдоўская абскарджвае рашэньне адміністратыўнай камісіі аб накладаньні штрафу за распаўсюд улётак-віншаванньняў з Днём правоў чалавека.

2004 2004-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 лютага 2004 года а 9:30 ў судзе Маскоўскага раёну г. Брэста распачаўся
судовы працэс па іску Давыдоўскай Ніны Юліянаўны, якая не пагадзілася з
рашэннем адміністратыўнай камісіі Маскоўскага раёну г. Брэста ад 19 снежня
2003года, дзе яна была аштрафаваная на 49000 рублёў згодна ч.3 арт.172
«Распаўсюджванне друкаваных выданьняў, вырабленых з парушэннем вызначанага
парадку і ня маючых выходных дадзеных, зьмест якіх накіраваны на прычыненне
шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам
грамадзянаў…» Нагадаем, 10 снежня Ніна Юліянаўна распаўсюджвала
ўлёткі-віншаванні з нагоды чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнай
Дэклярацыі Правоў Чалавека.
Паседжанне пачалося толькі а дзесятай гадзіне і праходзіла ў кабінэце № 35
пад старшынствам суддзі Клышпач І.П.
Ня ўсе жадаючыя змаглі прысустнічаць пры разглядзе справы – суддзя выдаліла
ўсіх грамадзян, жадаючых прысутніаць падас разгляду справы, матывуючы гэта
адсутнасцю месцаў. Некалькі грамадзянаў на той падставе, што суддзя парушыла
канстытуцыйны прынцып аткрытасьці судоў, зьвярнуліся да старшыні суду
Маскоўскага раёну г. Брэста с вуснай скаргай на дзеянні суддзі Клышпач.
Пясля гэтага дзьвум з іх дазволілі прысутнічаць пры разглядзе справы.
Астатніх не пусцілі.
Інтарэсы спадарыні Давыдоўскай прадстаўляў юрыст Уладзімір Малей, былы сябра
зьліквідаванага грамадскага аб'яднання «Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Бок адказчыка прадстаўляла сакратар адміністратыўнай камісіі Маскоўскага
раёну г. Брэста Малевіч Людміла Віктараўна.
Суддзя выслухала мяркаваньне грамадзкага прадстаўніка, што парушэння
устаноўленага парадку друку няма:
- улётка выдадзена накладам 200 асобнікаў фармату А5,
- выходныя дадзеные ёсць,
- і што ніякім чынам змест улёткі не можа быць накіраваны на шкоду
дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, а тым больш на шкоду грамадзянам,
наадварот, ва ўлётцы звяртаецца ўвага на законныя правы грамадзянаў,
гарантаваныя ім канстытуцыяй РБ.
Быў заслуханы сьведка, Вялічкін У.А., які паведаміў суду, што гэтыя ўлёткі
ён вырабіў у Польшчы ў знаёмага прадпрымальніка.
Суддзя пацікавілася, ці дазваляе статут Партыі БНФ друкаваць улёткі і
абвесьціла перапынак на 1 гадзіну дзеля прадастаўленьня суду Статуту Партыі
БНФ.
Пасля азнаямленьня са статутам, суддзя перанесла паседжанне на 9 гадзінаў
раніцы
3 лютага 2004 году дзеля азнаямленьня з рашэньнем суду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international