Муж і жонка з Гомеля шукаюць абароны ў ААН

2020 2020-07-10T09:58:28+0300 2020-07-10T09:58:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/plotnikavy-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рустам і Вольга Плотнікавы. Фота: Leanid Sudalenka

Рустам і Вольга Плотнікавы. Фота: Leanid Sudalenka

Беларускія ўлады парушылі правы гомельскіх мужа і жонкі Плотнікавых на мірны сход і выказванне меркавання.

10 ліпеня жонкі Рустам і Вольга накіравалі індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Яны абвінавачваюць беларускія ўлады ў парушэнні іх права на мірны сход і выказванне меркавання.

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", канфліктная сітуацыя, якая патрабуе ўмяшання міжнароднай структуры-Камітэта ААН па правах чалавека, пачалася 7 мая бягучага года на цэнтральнай плошчы ім. Леніна ў Гомелі.

У гэты дзень Рустам і Вольга ўзялі ўдзел у акцыі ў падтрымку арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага. Калі пачаліся затрыманні, мужа і жонку затрымалі і запіхалі ў міліцэйскі аўтобус аднымі з першых. Пасля дастаўлення ў міліцыю і складання пратаколаў, іх, роўна як і іншых каля 20 затрыманых удзельнікаў акцыі, адпусцілі. Абвінавачванне выставілі стандартнае - парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства (артыкул 23.34 КаАП).

29 мая суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок асудзіў мужа і жонку да штрафу ў 10 базавых велічынь кожнаму. Абскарджанне судовага выраку ў абласным судзе плёну не прынесла – 8 ліпеня суд другой інстанцыі пакінуў іх скаргі без задавальнення.

Пасля апеляцыйнай інстанцыі Платніковы звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека. Рустам і Вольга лічаць, што іх удзел у мірным сходзе грамадзян не прынёс нікому ніякіх шкодных наступстваў, а адміністрацыйны пераслед з'яўляецца рэпрэсіямі ў грамадзян, якія патрабуюць у краіне пераменаў.

Трэба адзначыць, што на працягу апошніх гадоў Камітэт па правах чалавека прыняў не адзін дзясятак рашэнняў, у якіх падвяргаў рэзкай крытыцы чыноўнікаў, якія ўвялі ў Гомелі фактычнае табу на мірныя сходы. Нягледзячы на крытыку з боку ААНаўскага камітэта гарадскія чыноўнікі працягваюць татальна забараняць любыя ініцыятывы грамадзян, якія праводзяцца без дазволу ўлады.

Нагадаем, 7 траўня ў цэнтры Гомеля на плошчы Леніна прайшла акцыя падтрымкі гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага. Сабралася каля 40 чалавек, людзі скандавалі "Стоп прусак! Но пасаран!». Практычна ўсе ўдзельнікі акцыі, у тым ліку журналісты, былі затрыманыя і дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі для разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства