Міжнароднаму гуманітарнаму інстытуту зноў пагражае ліквідацыя

2004 2004-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Саюз Беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын распаўсюдзіў заяву з нагоды падрыхтоўкі да ліквідацыі Міжнароднага гуманітарнага інстытута (МГІ). Загад аб гэтым падрыхтаваны ў рэктараце БДУ, адной са структураў якога з’яўляецца МГІ.
Нагадаем, што сітуацыя вакл МГІ абвострылася гэтай восенню, калі міністр адукацыі сваім загадам скасаваў дзейнасць гуманітарнага Інстытута. Аднак было знойдзена кампраміснае рашэнне, у выніку чаго, на базе Інстытута быў створаны Факультэт гуманітарных навук і мастацтваў. Гэты варыянт быў прыняты Вучонай Радай БДУ. Зараз гэтае рашэнне Рады лічыцца неістотным.
«Загад міністра не толькі не абгрунтаваны, але і не мае матывацыяў. Гэта дае падставу для высновы, што ліквідацыя МГІ звязана з праявай грубага суб'ектывізму супрацоўнікаў Міністэрства,» -- пазначана ў дакуменце. Заяву падпісаў старшыня Рады яўрэйскіх абшчын Беларусі Леанід Левін.
Міжнарожны гуманітарны інстытут быў створаны пры судзейнічанні міжнародных яўрэйскіх арганізацый і мае ад іх сталае фінансаванне. Сваёй мэтай супрацоўнікі установы бачаць «не толькі рыхтаваць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, але таксама праводзіць навуковыя даследванні у галіне яўрэйскай гісторыі, культуры і па праблемах межэтнічнага ўзаемадзеяння.»
«Улічваючы тое, што дагэтуль няма ніводнай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай школы ці навучальнай установы з яўрэйскай спецыялізацыяй, ліквідацыя МГІ будзе азначаць канчатковую ліквідацыю дзяржаўнай яўрэйскай адукацыі ў Беларусі,» -- пазначана ў заяве.
Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international