Cуд Савецкага раёну г.Менска адмовіў ва ўзбуджэньні справы на іск Саюзу Хрысьціянаў Веры Эвангельскай да рэдакцыі «Народнай газеты», рэдакцыі газэты «Навіны Старадарожчыны» і журналісткі Ніны Яновіч аб абароне дзелавой рэпутацыі на падставе таго, што распаўджаныя гэтымі выданьнямі зьвесткі маюць «навуковы характар». Інфармацыйны цэнтар “Свабода сумленьня

2002 2002-09-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У іскавай заяве Саюзу ХВЭ (т. 219-00-94) гаворыцца:
«На працягу 2002 году ў «Народнай газеце» былі апублікаваныя матэрыялы Н.
Яновіч («Загадочная смерть ?#152;горя Орловского, или Кому отольются материнские
слезы?», 25.01.2002; «Пятидесятники» профессионально зомбируют людей, или
Как мать и сын продали кварту, а деньги … подарили секте», 16.06.2002;
(«Загадочная смерть ?#152;горя Орловского, или Кому отольются материнские
слезы?», у «Навінах Старадарожчыны» 3.08.2002), у якіх аўтар пры аналізе
некаторых падзеяў і дзейнасьці абшчынаў хрысьціянаў веры Эвангельскай
(пяцідзясятнікаў) наўмысна скажае факты і падае інфармацыю ў перакручаным
выглядзе. У прыватнасьці Н. Яновіч абвінавачвае вернікаў-пяцідзясятнікаў,
сьвятароў у выцягваньні грошай, негатыўным узьдзеяньні на псыхіку
грамадзянаў, што вядуць да псыхічных разладаў, у «ахвярапрынашэньні» шляхам
атручваньня, увогуле аб нанясеньні шкоды грамадзянам. Называючы абшчыны
хрысьціянаў-пяцідзясятнікаў «сэктамі», даючы характарыстыкі з паклёпніцкім і
перакручаным выкладаньнем рознай інфармацыі («Наша справка» ў артыкуле ад
25.01.2002 і ад 3.08.2002), Н. Яновіч наўмысна фармуе ў чытачоў негатыўны
вобраз пяцідзясятнікаў, узбуджаючы тым самым да грамадзянаў, якія зьяўляюцца
чальцамі нашых абшчынаў, стаўленьне неталерантнасьці і варожасьці на
рэлігійнай глебе».
Судзьдзя Дашук Г.Л., разглядзеўшы іск, вызначыў:
«З іскавай заявы можна зразумець. што Саюз Хрысьціянаў Веры Эвангельскай
просіць прызнаць не адпаведнымі рэчаіснасьці зьвесткі выкладзеныя ў артыкуле
«Пятидесятники» профессионально зомбируют людей», апублікаваным 16 ліпеня
2002 г., якія адносяцца да зьвесткаў навуковага характару…
На падставе вышэйвыкладзенага … ва ўзбуджэньні справы адмовіць».
Нагадаем, што гэта ня першая іскавая заява з боку эвангельскіх цэркваў да
Ніны Яновіч. У 2000 годзе некалькі менскіх эвангельскіх цэркваў падалі ў суд
на гэтага аўтара за паклёп у адказ на публікацыю ў «Народнай газеце»
артыкула «Беларуси угрожает перспектива превратиться в протестантскую
республику, или Нас настойчиво толкают к предательству веры наших предков»
(19-20 красавіка 2000 году). І тады справу разглядаў той жа судзьдзя, і быў
атрыманы такі ж адказ – адмова ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы,
матываваная тым, што матэрыялы, выкладзеныя ў артыкуле, зьяўляюцца
зьвесткамі навуковага характару.

Інфармацыйны цэнтар “Свабода сумленьня”
Кантакты: 276 07 54; e-mail: infarmacyja@hotmail.com

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international