Бяляцкі, Алексіевіч, МФЖ і іншыя вядомыя асобы намінавалі БАЖ на прэстыжную прэмію імя Вацлава Гаўла

2020 2020-06-30T20:32:31+0300 2020-06-30T20:32:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prise-gavel-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэмія імя Вацлава Гаўла — штогадовая прэмія за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі. Яна прысуджаецца Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы сумесна з бібліятэкай Вацлава Гавела і Charta 77 Foundation з 2013 года.

Як паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", ліст аб намінаванні Беларускай асацыяцыі журналістаў на прэмію падпісалі вядомы беларускі праваабаронца і першы лаўрэат прэміі Алесь Бяляцкі, генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі журналістаў Энтані Белланджэр, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч, кіраўнік Міжнароднай арганізацыі IFEX Рэйчэл Кей, прадстаўнік Civil Rights Defenders Анішуара Фуртуна і іншыя вядомыя людзі.

У лісце, намінуючым БАЖ на прэмію імя Вацлава Гавела, адзначаецца, што на працягу 25 гадоў Беларуская асацыяцыя журналістаў падтрымлівае журналістаў і СМІ, змагаецца за іх правы і свабоды, праводзіць кампаніі салідарнасці, а таксама дае юрыдычныя кансультацыі і падтрымку.

- За 25 гадоў былі тысячы выпадкаў, калі БАЖ працягваў руку дапамогі журналістам, прапаноўваючы юрыдычныя кансультацыі, прадстаўляючы іх у судах і ўрадавых установах, збіраючы сродкі для аплаты іх штрафаў і судовых выдаткаў, каб мінімізаваць негатыўныя наступствы рэпрэсій.

Будучы адным з ключавых удзельнікаў праваабарончай кааліцыі Беларусі, БАЖ вядзе экспертную працу па ўдасканаленні заканадаўства аб СМІ і выступае за свабоду СМІ і свабоду выказвання меркаванняў на розных нацыянальных і міжнародных платформах, — гаворыцца ў лісце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства