viasna on patreon

АГП абскарджвала неўключэнне прадстаўнікоў ва УВК, але безвынікова

2020 2020-06-30T19:54:00+0300 2020-06-30T19:54:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб'яднаная грамадзянская партыя звярнулася ў суды са скаргамі на неўключэнне яе прадстаўнікоў у склады ўчастковых выбарчых камісій у Магілёве і Бабруйску.

Толькі ў Магілёве абласная арганізацыя АГП вылучыла 38 сваіх прадстаўнікоў – па адным у кожную ўчастковую камісію. Бабруйская гарадская арганізацыя АГП вылучыла і таго больш – 80 прадстаўнікоў ва УВК г. Бабруйска. Але ва ўчастковыя камісіі ўвайшлі правераныя ўладамі людзі, як правіла з аднаго працоўнага калектыву.

Скаргі разглядаў суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва 26 чэрвеня, суд Ленінскага раёна г. Магілёва 29 чэрвеня. У судах Ленінскага і Першамайскага раёна г. Бабруйска таксама прайшлі разгляды скаргаў 26 і 29 чэрвеня.

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Барыс Бухель адзначыў, што судовыя паседжанні працягваліся дастаткова доўга, асабліва ў Бабруйску – з раніцы і да самага вечара. Але належнага выніку ўсё роўна не прынеслі.

Суды адмовілі ў задавальненні ўсіх пададзеных партыяй скаргаў.

Усяго ў Магілёўскай вобласці было сфарміравана 731 участковая камісія, у склад якіх увайшло 8110 чалавек. Сярод членаў камісій – 72 чалавекі вылучана дзвюма праўладнымі партыямі: 28 – Камуністычнай партыяй Беларусі і 44 – Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства