Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-06-30T02:13:36+0300 2020-07-06T13:14:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — на сайце па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 30 чэрвеня:

Хроніка: рэпрэсіўныя суды працягваюцца, а пратаколы пры гэтым складаюцца з памылкамі. Судзяць за тое, што паставіў подпіс на пікеце ці правяла стрым з ланцугу салідарнасці.

Каментар: апошнім часам частка судовых пасяджэнняў стала праводзіцца праз Skype-відэасувязь. У якасці прычыны такога новаўвядзення называеццаа небяспека пандэміі. Аляксандр Грэчышнікаў, якога судзілі такім чынам, зазначыў, што чуваць было вельмі дрэнна — выратавала сітуацыю толькі тое, што адзін з міліцыянтаў “па дабраце душэўнай” падключыў свой уласны тэлефон да відэасувязі.  Якім чынам фармат анлайн-судоў парушае правы чалавека, прааналізуе праваабаронца “Вясны” Алег Пашкевіч.

Час выбараў: 24 чэрвеня завяршылася фарміраванне Участковых выбарчых камісій, а кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” назірае пэўную дыскрымінацыю: ад апазіцыйных партый у склад камісій змог трапіць толькі 1,1% вылучаных, а ад праўрадавых — 96,7 %.

Асоба: мінчук Віктар Класінскі 19 чэрвеня, у пятніцу, прайшоўся з бел-чырвона-белым сцягам па горадзе. А да хаты змог трапіць толькі ў панядзелак. Ён бачыў, як у аўтазаку збівалі сталых мужчын, сядзеў у ЦІП з такімі ж выпадковымі людзьмі, як і ён (напрыклад, з юнаком, які проста чакаў тралейбус) і ўвесь час не ляжаў на “лежаку”— бо за гэта пагражалі выліць вядро хлоркі.

У музычных паўзах — гурт “Дядя Ваня”, выступ якога нядаўна скасавалі  у Гомелі “праз адсутнасць фінансавых сродкаў”. Напярэдадні гэтага  спявак гурта Іван Вабішчэвіч у сацыяльных сетках падтрымаў пратэсты на вуліцах беларускіх гарадоў.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2018/10/2020-06-30_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства