Парушэньнем міжнародных пагадненьняў, падпісаных урадам Беларусі, лічыць кіраўніцтва Беларускага Хельсінкскага камітэту выстаўленыя падаткавымі органамі санкцыі супраць арганізацыі (Радыё Рацыя).

2004 2004-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Згодна рашэньня падаткавікоў, БХК мусіць выплаціць штраф у 380 мільёнаў рублёў (амаль 180 тысяч даляраў) за нявыплату падаткаў з сродкаў, якія камітэт атрымаў па праграмах ТАСІС. БХК зьбіраецца абскарджваць дзеяньні падаткавых органаў ва ўсіх магчымых інстанцыях.
Выстаўленыя да Беларускага Хельсінскага камітэту санкцыі падаткавых органаў могуць прывесьці арганізацыю да закрыцьця. Сума, якую патрабуюць выплаціць падаткавікі, перавышае ўсе фінансавыя паступленьні, атрыманыя БХК за ўвесь час яго існаваньня. Адкуль узяліся 380 мільёнаў, тлумачыць выканаўчы дырэктар камітэту Алег Гулак.
А. Г.: - Яны абклалі падаткам усю суму, якую мы атрымалі па тасісаўскіх праектах, палічыўшы яе прыбыткам. А потым на гэты налічаны падатак у сто зь нечым мільёнаў прымянілі штрафы. І атрымалася такая сума, якая больш, чым тая сума, якую мы атрымалі рэальна.
Паводле словаў Алега Гулака, падаткавыя органы сваімі дзеяньнямі ў дачыненьні БХК парушылі міжнародныя пагадненьні, да якіх далучылася Беларусь, а таксама дэкрэты прэзыдэнта.
А. Г.: - З пункту гледжаньня міжнародных дагавораў, якім зьяўляецца Мэмарандум аб фінансаваньні, заключаны Эўракамісіяй з нашым урадам, і з пункту гледжаньня дэкрэтаў прэзыдэнта нумар 8 і 24 грошы ТАСІС ідуць па праграмах, ухваленых урадам. Яны не падпадаюць пад дзеяньне дэкрэта, не абкладаюцца падаткамі, таму ніякіх санкцыяў прымяняць нельга.
Пакуль што Беларускі Хельсінскі камітэт абскардзіў выстаўленыя санкцыі ў тых жа падаткавых органах. Калі яны будуць працягваць настойваць на сваім, БХК зьбіраецца зьвярнуцца ў суд. Як адзначыў Алег Гулак, магчымая таксама рэакцыя на дзеяньні падаткавікоў з боку Эўрапейскай камісіі ды іншых міжнародных структураў, бо гэтыя дзеяньні ёсьць зьнявагаю ўрадавых пагадненьняў, заключаных з Эўракамісіяй. Паводле гэтых пагадненьняў, Эўрапейская камісія фінансуе шматмільённыя ўрадавыя праэкты, да прыкладу, праэкты зьліквідаваньня наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, памежнай супрацы, абсталяваньня дзяржаўнае мяжы.
Генадзь Кесьнер

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international